viasna on patreon

Бабруйск: Гараджанаў заклікаюць галасаваць “за стабільнасць”

2010 2010-10-06T15:50:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У нумары 79-м ад 6 кастрычніка газеты гарвыканкама “Бабруйскае жыццё” быў апублікаваны зварот да бабруйчанаў пад назвай “Сохранить и приумножить!”. Аўтарства зварота калектыўнае – гэта каардынацыйны савет грамадскіх аб’яднанняў, палітычных партыяў Бабруйска.

У звароце бабруйчанам распавядаюць аб дасягненнях, высокіх заробках і падтрымцы органаў улады. Аўтары кажуць пра задачу, якая стаіць перад жыхарамі горада – “захаваць і памножыць дасягнутае”. Напрыканцы аўтары звяртаюцца да выбаршчыкаў з заклікам прыйсці на ўчасткі для галасавання “и сделать правильный выбор, проголосовав за стабильность и процветание нашего общества, за уверенность в завтрашнем дне, за все то лучшее, что мы можем сделать для наших детей и внуков”.

Яшчэ адзін артыкул, апублікаваны ў гэтым жа нумары “БЖ” напісаны Аляксандрам Цімафеевым, носіць назву “Поход за подписями”. У ім аўтар распавядае аб тым, што ў выбарчыя камісіі горада ўвайшло “всего по одному госслужащему”. Але пра тое, што сябры гэтых камісіяў ці займаюць высокія пасады ці маюць вялікі вопыт працы ў рознага кшталту камісіях – ні слова.  

Аляксандр Цімафееў тлумачыць бабруйчанам, колькі прэтэндэнтаў ёсць, колькі ім трэба сабраць подпісаў, а таксама паведамляе, што 20 працэнтаў подпісаў выбаршчыкаў будуць правярацца на прадмет парушэння заканадаўства.  Далей ён папярэджвае выбаршчыкаў, што хутка ў іх кватэры прыйдзе шмат ініцыятыўных групаў, і раіць “проявить гражданскую позицию, поставить свой автограф в поддержку того человека, которому доверяете больше всего”.

Напрыканцы артыкула аўтар “Бабруйскага жыцця” цытуе палітолага Валера Карбалевіча, які назваў кандыдатаў невыразнымі і падобнымі адзін на аднаго, і прагназуе займальную агітацыйную кампанію: “Смогут ли претенденты на главную должность предложить действительно что-то стоящее, остается тайной за семью печатями”. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства