Магілёўская абласная выбарчая камісія прызнала, што подпісы за Лукашэнку збіраліся на прадпрыемствах горада

2015 2015-09-03T13:23:04+0300 2015-09-03T13:23:04+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/lukash-.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведамляе ў сваім адказе Аляксею Паўлоўскаму старшыня гэтай камісіі Валеры Берастаў. Аднак у адказе пазначана, што подпісы на прадпрыемствах збіраліся не ў працоўны час, без прымусу і членамі ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі.

Каментуе Аляксей Паўлоўскі:

 -   Адказ старшыні Магілёўскай абласной камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Валерыя Берастава вельмі цікавы. Па-першае ён пацвердзіў той факт, што збор подпісаў усё ж адбываўся на магілёўскіх прадпрыемствах, а па-другое, што гэта рабілася нібы членамі ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі. У сувязі з гэтым узнікае два пытанні: што робяць рабочыя ў непрацоўны час на заводзе? І чаму за іншых прэтэндэнтаў у прэзідэнты збіраць подпісы не дазвалялася? – абураецца Паўлоўскі.

 У сувязі з гэтым ён напісаў скаргу ў Цэнтрвыбаркам, у якой просіць адклікаць сабраныя подпісы за Аляксандра Лукашэнку на прадпрыемствах Магілёва.

 Нагадаем, што ў Магілёве праваабаронцы, а таксама зборшчыкі подпісаў, зафіксавалі дзясяткі выпадкаў, калі збор подпісаў за Аляксандра Лукашэнку здзяйсняўся на прадпрыемствах у працоўны час, пад прымусам і не членамі ініцыятыўнай групы дзеючага прэзідэнта.

”Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international