viasna on patreon

Пра Івуліна, Булыбенку і сабаку Насты Лойка: у Вільні названыя пераможцы "Вольнага слова"

2024 2024-09-10T16:07:13+0300 2024-09-12T14:15:33+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vilnae-slova-2024.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Лаўрэаты конкурсу "Вольнае слова"

Лаўрэаты конкурсу "Вольнае слова"

Творчы конкурс “Вольнае слова” праводзіць Беларуская ацыяцыя журналістаў штогод, пачынаючы з 2008 года. Ён ладзіцца з мэтай прадэманстраваць і ўганараваць прафесіяналізм аўтараў і аўтарак беларускіх медыя, якія ў сённяшніх складаных абставінах робяць журналістыку найвышэйшага ўзроўню і мае на мэце падтрымаць іх дзейнасць у адстойванні прынцыпаў прафесійнай журналістыкі і свабоды слова.

На конкурс прымаюцца працы ад беларускіх аўтараў і аўтарак незалежных медыя. Сёлета ва ўсіх намінацыях, акрамя намінацыі “Журналісцкае расследаванне”, журы асобна ацэньвае тэкставыя і відэаматэрыялы. Усяго на конкурс было пададзена 144 матэрыялы ў розных жанрах.

У намінацыі “Найлепшы інфармацыйны матэрыял месцы размеркаваліся наступным чынам: трэцяе месца атрымала журналістка “Нашай Нівы” Вера Белацаркоўская за матэрыял “Як не даць сябе зламаць? Івулін — пра гатовых і не гатовых да зоны, віну перад іншымі вязнямі і карму лукашыстаў”, другое месца – Кацярына Палякова (“Люстэрка”), першае месца  – Кацярына Кулакова (“Салідарнасць”) за матэрыял пра Асю Булыбенка “В камеру пришел «Цербер». Он сказал: «Анастасия не исправилась. Анастасия – предатель родины”.

Пераможцамі ў жанры “Найлепшая аналітычная публікацыя” названыя: трэцяе месца – Макар Мыш (“Белсат”), другое месца прысудзілі Зміцеру Якубаву (“Люстэрка”) за матэрыял пра дыскрымінацыю беларускай мовы, першае месца – Міхасю Пахольчыку (“Салідарнасць”).

У намінацыі “Найлепшая публікацыя мастацка-публіцыстычнага жанру ў журналістыцы” двое падзялілі трэцяе месца: Аксана Ленька (“Салідарнасць”) і Ірына Хамрэнка-Ушакова (“Медыязона. Беларусь”), другое месца дасталося Ірыне Новік (“Нrodna.life”) за матэрыял «Уратаваць шэрагоўца Эрыка. Як Пёс Насты Лойкі праехаў 1000 кіламетраў і навучыўся гаўкаць па-чэшску», першае месца за Зміцерам Бартосікам ("Ніва") за цыкл нарысаў "Зямля неабяцаная".

Відэа: Вольга Воранава ("Белсат"),  дакументальны фільм "Простыя словы пра Міхала Анемпадыстава".

У жанры “Журналісцкае расследаванне” месцы размеркаваліся наступным чынам: трэцяе месца – Аляксей Карпека (“Беларускі расследвальніцкі цэнтр”), другое – Аляксей Гуліцкі (kyky.org) і першае месца –  Аляксандр Ярашэвіч і Ксенія Вязнікоўцава ("Бюро”)

Сёлетні творчы конкурс «Вольнае слова» праводзіўся пад эгідай Еўрапейскай федэрацыі журналістаў.

2024-09-10-12_38_02-khto-i-kolki-razou-p
Хто і колькі разоў перамагаў у конкурсе “Вольнае слова”. Інфаграфіка - e.infogram.com

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства