viasna on patreon

У Бярозе за ўдзел у пратэстах у калонію адправілі яшчэ чатырох чалавек

2024 2024-09-09T10:48:33+0300 2024-09-09T10:48:33+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/silaviki_9090.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Бярозаўскага раёна пятага верасня агучылі другі за апошні час прысуд за ўдзел у акцыі пратэсту з 10 на 11 жніўня 2024 года ў горадзе. Паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак) да паўтара года калоніі асудзілі адразу чатырох чалавек — Мікалая Кулака, Ігара Яўменава (Куля), Андрэя Рыбакова, Віктара Данілюка. Справу разглядала Людміла Рудзіна. Пра гэта піша "Берасцейская Вясна".

Нагадаем, што 28 жніўня 2024 года ў Бярозе асудзілі першых чатырох чалавек за ўдзел у акцыях пратэсту ў ноч з 10 на 11 жніўня. Згодна версіі абвінавачвання, беразоўцы "выкрыквалі лозунгі, дэманстравалі палотны бел-чырвона-белага колеру, перашкаджалі руху транспартных сродкаў". Усім прызначылі калонію.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства