Жыхара Чэрыкава асудзілі на 1,5 года калоніі за “паклёп” на Лукашэнку
https://spring96.org/be/news/116221
2024
2024-09-09T17:06:25+0300
2024-09-09T17:06:25+0300
2024-09-09T17:30:06+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/sud-czerykauskaha-raiona_.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У судзе Чэрыкаўскага раёна 26 чэрвеня адбыўся разгляд крымінальнай справы супраць Сяргея Козікава паводле ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку) Крымінальнага кодэкса. Працэс вяла суддзя Аксана Ратнікава.
Як паведаміла MAYDAY.TEAM, Сяргею Козікаву прызначылі адзін год і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Падрабязнясці справы невядомыя.
Магілёўскі абласны суд 20 жніўня разгледзеў апеляцыйню скаргу на прысуд, вынік якой праваабаронцам невядомы.