viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна"

2024 2024-09-10T09:02:34+0300 2024-09-10T11:05:02+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/racyja-viasna_rez.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 19:05 па беларускім часе ў эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.

(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

Падзея: Цэнтр Права і Дэмакратыі (JusticeHub) запрашае на міжнародную канферэнцыю па пытаннях адказнасці за злачынствы і парушэнні правоў чалавека ў Беларусі. Яна адбудзецца ў Вільні 13 верасня

Асоба: Віктар Панцялееў — былы палітзняволены. Ён адбыў цалкам сваё пакаранне ў чатыры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму за ўдзел у паслявыбарчай акцыіі пратэсту ў Брэсце 9 жніўня 2020 года. А затрымалі Віктара 18 жніўня 2020 года. У рубрыцы ён распавядзе, як адбываў пакаранне ў папраўчай калоніі № 15.

Каментар: Адвакаты, што з-за сваёй грамадзянскай пазіцыі былі пазбаўлены ліцэнзій, а таксама праваабаронцы, стварылі для беларусаў анлайн-адваката.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства