viasna on patreon

Супраць палітвязня Міколы Дзядка ў турме ўзбудзілі новую крымінальную справу

2024 2024-09-13T15:16:05+0300 2024-09-13T16:40:53+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mikola_dz_viasna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Палітзняволены Мікола Дзядок, асуджаны да пяці гадоў калоніі, павінен быў выйсці з турмы 25 красавіка 2025 года, але супраць яго ўзбудзілі новую крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі турмы). Цяпер яму пагражае да аднаго года калоніі. Пра гэта "Новаму Часу" распавялі крыніцы.

Мікола Дзядок. Фота: ПЦ
Мікола Дзядок. Фота: ПЦ "Вясна"

У чэрвені Міколу Дзядка і многіх іншых палітзняволеных гродзенскай турмы № 1 адправілі ў ШІЗА. Мікола выйшаў адтуль толькі ў верасні. Акрамя гэтага, больш за год палітвязня ўтрымліваюць у адзіночнай камеры. За кратамі ён працягвае самаадукацыю, вывучае замежныя мовы, замаўляе кнігі. У Дзядка ёсць праблемы са здароўем: баліць страўнік, бывае галаўны боль.

Нагадаем, Міколу затрымалі 11 лістапада 2020, пасля чаго моцна збівалі і катавалі. Яго асудзілі да пяці гадоў зняволення. Пазней палітвязню ўзмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым. Увесь час у зняволенні на яго аказваецца ціск.

Месца ўтрымання: турма № 1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства