viasna on patreon

Алег Мацкевіч: "Гэты забег я прысвяціў маім сябрам-вясноўцам, якія зараз у турме"

2024 2024-09-08T15:05:55+0300 2024-09-08T15:10:47+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mackevich-marafon-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алег Мацкевіч на фінішы марафону.

Алег Мацкевіч на фінішы марафону.

У традыцыйным Віленскім марафоне, які адбыўся 8 верасня ў сталіцы Літвы, прынялі ўдзел і дзесяткі беларусаў. Сярод іх – праваабаронца “Вясны” Алег Мацкевіч. Гэта быў ягоны першы забег на максімальную дыстанцыю ў 42 кіламетры.

Пасля фінішу Алег патлумачыў, чаму ён вырашыўся на такую вялікую дыстанцыю:

“Гэта мой першы паўнавартасны марафон. На такія вялікія дыстанцыі раней я не бегаў, максімум быў – паўмарафон. Гэта было ў Мінску, яшчэ да 2020 года. Нават у той год у мяне была рэгістрацыя на забег, але яго перанеслі на наступны год. І яшчэ, як у многіх амаратаў бегу, тады ў мяне знікла жаданне ў ім удзельнічаць.

І вось па прыездзе ў Вільню я вырашыў працягнуць гэтую традыцыю. Я рызыкнуў – а чаму і не – прабегчы поўны марафон. Літаральна праз тры дні мне споўніцца 57 год, таму я вырашыў здейсніць сваю задуму, сваю дыстанцыю. З улікам майго ўзросту гэта вельмі добра. Яшчэ хачу сказаць, што гэты забег я прысвяціў маім сябрам-вясноўцам, якія зараз у турме. Я спецыяльна вырабіў майку з іх выявамі і хаштэгам “ FreeViasna”.

Алег Мацкевіч

Апошнія кіламетры было бегчы вельмі цяжка, але ў мяне была матывацыя, што я павінен дабрацца да фінішу. Як бы цяжка мне не было – маім сябрам, якія знаходзяцца ў турме, яшчэ цяжэй”.

У  Віленскім забегу прынялі ўдзел каля 15 тысяч аматараў бегу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства