Салігорск: з супрацоўнікамі ДАІ праведзены службовыя заняткі адносна беларускай мовы

2015 2015-08-10T00:05:50+0300 2015-08-10T00:05:50+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/supracounik_milicyji.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Салігорскім РАУС вывучаны зварот салігорца Аляксандра Малочкі па пытанні адомвы мясцовых супрацоўнікаў ДАІ адказваць яму на беларускай мове, а таксама адмовы ад складання пратаколу аб адміністарцыйным правапарушэнні па-беларуску.

Спаслаўшыся на спыненне адміністрацыйнага працэсу ў дачыненні спадара Малочкі, начальнік Салігорскага РАУС Андрэй Русановіч пакінуў зварот салігорца без разгляду. Тым не менш кіраўнік міліцыі паведаміў, што з супрацоўнікамі ДАІ у сувязі з узніклай сітуацыяй былі праведзеныя адмыловыя заняткі.

Варта адзначыць, што першапачаткова справа ў дачыненні салігорца насамрэч была спынена. Аднак праз некалькі тыдняў на Аляксандра Малочку быў складзены новы пратакол за тое правапарушэнне, але ўжо на беларускай мове. Інспектар, які яго выпісваў, звяртаўся да салігорца таксама па-беларуску.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international