За дыскрымінацыю беларускамоўнага кіроўцы пракуратура супрацоўнікаў ДАІ караць не будзе
Пракуратура Салігорскага раёну вывучыла скаргу мясцовага аўтааматара Аляксандра Малочкі па пытанні адмовы супрацоўнікаў ДАІ мець з ім афіцыйныя зносіны на беларускай мове і адмовы складаць пратакол па-беларуску.
У частцы адмовы супрацоўнікам ДАІ весці рамзову з салігорцам на беларускай мове яго зварот быў перанакіраваны пракуратурай у Салігорскі РАУС. Пытанне ж адмовы супацоўнікаў ДАІ ад складання пратакола па-беларуску пракурор Салігорскага раёна Алег Аўдзей наогул пакінуў без рязляду, бо справа аб адміністрацыйным правапарушэнні ў дачыненні Аляксандра Малочкі выявілася ўжо нібыта спыненай.
Сам спадар Малочка з гэткай пазіцыяй пракуратуры катэгарчна не пагаджаецца:
- Па мерркаванні пракуратуры атрымліваецца, што аніякай справы ўжо і няма. Аднак пасведчанне кіроўцы ў ДАІ мне не вяртаюць і ўсё яшчэ складаюць новы пратакол. Па-другое, у пракуратуры я абскарджваў не факт прад’яўленых мне абвінавачванняў, а адмову зрабіць дакумент на беларускай мове. Нават калі справа аб маім адміністрацыйным правапарушэнні і спынена, гэта аніяк не адмяняе факту парушэння даішнікамі маіх моўных правоў, бо адміністрацыйны працэс яны вялі не па-беларуску. Ну а частковае адфутбольванне маёй скаргі ў РАУС, фактычна назад самім жа даішнікам, як мінімум падобнае на жаданне скінуць з сябе адказнасць за вырашэнне пытання па сутнасці. Па вялікім рахунку, пракуратура проста не хоча сварыцца з ДАІ, - кажа Аляксандр Малочка.
Па словах салігорца, ён яшчэ спадзяецца на адэкватную рэакцыю кіраўніцтва ДАІ на ўзнікулю сітуацыю, але гатовы да адстойваня сваіх моўныя правоў і ў судзе.