Навіны на тэму: дыскрымінацыя
11.11.2024 Дыскрымінацыя ў сферы працы ў Беларусі: заканадаўчыя дэфекты і заганныя практыкі
Міжнародная арганізацыя працы прыняла дзесяць канвенцый, прызнаных фундаментальнымі.
29.08.2024 Дзіцячая праца ў Беларусі: праблемы існавання і перспектывы скасавання
З праваабаронцам "Вясны" Алегам Мацкевічам разбіраемся, дзе праходзяць межы дазволенага, якія формы дзіцячай працы ёсць у Беларусі, і чаму яны не заўсёды адпавядаюць патрабаванням міжнароднага права.
06.08.2024 Праваабаронцы накіравалі альтэрнатыўны даклад Камітэту па ліквідацыі расавай дыскрымінацыі
Беларускі Хельсінкскі Камітэт і Human Constanta ў супрацоўніцтве з Беларускім ПЭН і Lawtrend прааналізавалі сітуацыю з расавай дыскрымінацыяй і накіравалі Камітэту альтэрнатыўны даклад, што закранае ў тым ліку праблемы, якія ўзніклі ў выніку палітыкі ўладаў пасля 2020 года.
17.05.2024 "Мы ёсць". 17 траўня — Міжнародны дзень супраць гамафобіі
17 траўня адзначаецца Міжнародны дзень супраць гамафобіі. "Вясна" спытала актывістаў і праваабаронцаў, што важна сказаць у гэты дзень, і як справы з гамафобіяй у Беларусі.
10.04.2024 "Абавязаныя" жанчыны. Пастка дыскрымінацыі — у новым выпуску падкаста "Вясна прыйдзе"
Тых бацькоў, хто вінен дзяржаве за выдаткі над адабранымі ў іх дзецьмі, называюць "абавязанымі асобамі". Сярод іх шмат і жанчын, і часта яны яшчэ ў больш уразлівым становішчы, чым мужчыны. Як такія жанчыны трапляюць у пастку "абавязаных" — і чаму мы кажам менавіта пра пастку?
15.12.2023 Жыткавічы: за абразу супрацоўнікаў міліцыі асудзілі мясцовага жыхара
У судзе ён тлумачыў, што да яго дадому прыйшлі супрацоўнікі міліцыі для правядзення разбіральніцтва, нібыта па факце заявы, якая паступіла на ягонае імя.
14.11.2023 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Важныя даты мінулага тыдня: гадавіна смерці Рамана Бандарэнкі, Міжнародны дзень супраць фашызму, дзень народзінаў ініцыятывы "Напішы ліст палітвязню".
09.11.2023 Міжнародны дзень супраць фашызму, расізму і антысемітызму. Што кажуць праваабаронцы?
Менавіта ў ноч з 9 на 10 лістапада 1938 года на тэрыторыі Германіі і Аўстрыі прайшла серыя габрэйскіх пагромаў. Запыталі ў прадстаўніц ПЦ “Вясна”, што для іх азначае гэты дзень.
26.07.2023 "Змагайся як дзяўчо!" Распавядаем, як звярнуцца ў Камітэт па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын
З Юрыдычнай службай "Вясны" распавядаем, як беларуска можа звярнуцца ў Камітэт і чаму гэта важна.
21.06.2023 Недыскрымінацыя, легалізацыя, захаванне беларускай культуры: ПАСЕ прыняла рэзалюцыю пра беларусаў у выгнанні
Парламенцкая асамблея Савет Еўропы 20 чэрвеня 2023 года прыняла рэзалюцыю аб "развязанні канкрэтных праблемаў, з якімі сутыкаюцца беларусы ў выгнанні".
08.11.2022 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Карэнныя амерыканцы і афраамерыканцы, дыскрымінацыя і смяротнае пакаранне. Што з правамі чалавека ў ЗША? І якія паралелі можна правесці з Беларуссю?
26.09.2022 "Пакаяльныя" відэа: што яны парушаюць і як уздзейнічаюць на чалавека
"Вясна" паразмаўляла з юрыстам і спецыялісткай ў псіхалогіі, каб разабрацца, якія нормы парушае запіс падобных відэа і якім чынам яны ўздзейнічаюць на ўдзельнікаў здымкі і тых, хто іх глядзіць.
17.06.2022 І калонія, і штраф: вынікі суда за абразу прэзідэнта, Генпракурора і старшыні ЦВК
Суд Першамайскага раёна Мінска 16 чэрвеня вынес прысуд Аляксею Вялешку, абвінавачанага ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369) і абразе прэзідэнта (ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса).
14.02.2022 «Мяне тут лічаць іншаземцам». Адміністрацыя калоніі цісне на палітвязня Алега Кулешу за беларускамоўнасць
«Вясна» публікуе вытрымкі з ліста палітвязня Кулешы і дзеліцца яго першым вершам, які ён напісаў падчас знаходжання ў СІЗА-7.
06.02.2022 Не адпавядае прынцыпам законнасці, роўнасці і недыскрымінацыі. Аналіз Пастановы, якая абмяжоўвае выезд з Беларусі
10 снежня 2020 года была апублікаваная Пастанова Савета Рэспублікі Беларусь, паводле якой было прынятае рашэнне часова прыпыніць перасячэнне мяжы Беларусі на выезд грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, а таксама замежнікамі, якія маюць дазвол на сталае ці часовае пражыванне на тэрыторыі Беларусі, на аўтадарожных пунктах пропуску, на чыгуначных вакзалах і рачных портах. Пастанова набыла моц 21 снежня 2020 гады і дзейнічае дагэтуль — ужо больш за год. Юрысты Праваабарончага цэнтра "Вясна" прааналізавалі яе з пункту гледжання правоў чалавека.