І калонія, і штраф: вынікі суда за абразу прэзідэнта, Генпракурора і старшыні ЦВК
Суд Першамайскага раёна Мінска 16 чэрвеня вынес прысуд Аляксею Вялешку, абвінавачанага ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369) і абразе прэзідэнта (ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса).
Справу разглядаў суддзя Аляксандр Сяргей.
Аляксей Вялешка – ураджэнец Салігорска, скончыў факультэт прыкладной матэматыкі БДУ.
Па матэрыялах следства, Вялешка з красавіка па жнівень 2021 года, размясціў у сетцы Інтэрнэт абразлівыя каментары ў адрас кіраўніка дзяржавы, а таксама старшыні Цэнтрвыбаркама і Генеральнага пракурора ў сувязі з выкананнем імі службовых абавязкаў. Экспертыза выявіла ў каментарах ненарматыўную форму маўленчага выказвання.
Сваю віну мінчанін прызнаў у поўным аб'ёме. Паказаў, што здзейсніў супрацьпраўныя дзеянні пад уплывам эмоцый і пасля чытання інфармацыі ў дэструктыўных Telegram-каналах.
Абвінавачаны выканаў заяўлены Генпракурорам Андрээм Шведам Рэспублікі Беларусь грамадзянскі пазоў аб матэрыяльным пакрыцці маральнай шкоды ў памеры 10 тыс. рублёў у поўным аб'ёме.
Суд прызнаў Вялешку вінаватым і прызначыў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на два гады і штрафу ў памеры 3 200 рублёў (100 б.в.).