viasna on patreon

Салігорск: Парушэнне супрацоўнікам ДАІ моўнага заканадаўства абскраджваецца ў пракуратуры

2015 2015-07-12T09:18:44+0300 2015-07-12T09:18:44+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/daishnik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Салігорск: Парушэнне супрацоўнікам ДАІ моўнага заканадаўства абскраджваецца ў пракуратуры

У пракуратуру Салігорскага раёна накіравана скарга на дзеянні мясцовых супрацоўнікаў ДАІ, якія, прад’яўляючы абвінавачванні ў дробным правапарушэнні жыхару горада Аляксандру Малочку, адмовіліся мець з ім афіцыйныя зносіны на беларускай мове і не здолелі скласці пратакол па-беларуску.

У скарзе на імя пракурора раёна адзначаецца, што склад правапарушэння Аляксандрам Малочкам не аспрэчваўся, але яго просьба аб запаўненні пратакола на беларускай мове супрацоўнікамі ДАІ Сінельнікавым і Вялічкам была праігнараваная. Больш за тое, супрацоўнікамі ДАІ грамадзяніну не былі прадстаўленыя не толькі паслугі перакладчыка, як таго патрабуе заканадаўства, але і выдадзеная копія пратакола была запоўнена практычна нечытаема. Таксама ў скарзе адзначаецца, што пратакол быў складзены за паўторнае парушэнне правіл на працягу апошніх дванаццаці месяцаў, але да гэтага Аляксандр да адказнасці не прыцягваўся.

Ад салігорскай пракуратуры патрабуюць належнай ацэнкі дзейнасці супрацоўнікаў дзяржаўтаінспекцыі. Варта адзначыць, што паводле закона “Аб дзяржаўнай службе” права займаць дзяржаўныя пасады ў Рэспубліцы Беларусь могуць толькі асобы, якія валодаюць абедзьвюмя дзяржаўнымі мовамі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства