Марына Адамовіч: "Адмова ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы Статкевіча парушае заканадаўства"

2015 2015-07-22T12:56:51+0300 2015-07-22T14:43:34+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/statkievicz-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікола Статкевіч. Фота: euroradio.fm

Мікола Статкевіч. Фота: euroradio.fm

Жонка вязня Мікалая Статкевіча і кіраўнік яго групы, Марына Адамовіч лічыць, што адмова ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па вылучэнню Статкевіча кандыдатам на пасаду Прэзідэнта парушае Выбарчы кодэкс.

Прычынай нерэгістрацыі групы стаў той факт, што Статкевіч знаходзіцца ў турме, а людзі з судзімасцю не могуць быць Прэзідэнтам краіны.

“Была дадзена магчымасць мне і Уладзіміру Някляеву задаць пытанні. Я гэтым правам, канешне, скарысталася і ўказала ЦВК на парушэнне заканадаўства і на тое, што мы разглядалі абсалютна іншае пытанне – не пытанне рэгістрацыі кандыдата, а пытанне волевыяўлення грамадзян у рэгістрацыі ініцыятыўнай групы Міколы Статкевіча. Бо ніхто не ведае, назаўтра ён можа быць вызвалены і рэабілітаваны”.

Таксама Марына Адамовіч указала прадстаўнікам ЦВК на пэўныя пункты Выбарчага кодэкса, якія якраз сведчаць пра тое, што закон раздзяляе гэтыя два працэсы – рэгістрацыю ініцыятыўных груп і рэгістрацыю кандыдата. Артыкул 68 Выбарчага кадэкса ўтрымлівае пункт, які сцвярджае, што кандыдат павінен прадставіць біяграфічныя дадзеныя з указаннем звестак аб былой судзімасці альбо судзімасці. Гэта азначае, што закон прадугледжвае рэгістрацыю ініцыятыўных груп і спробу вылучэння чалавека, які мае судзімасць.

 “Пасля Парламентскіх выбараў у Выбарчы кодэкс былі ўнесены змены, якія дазваляюць кандыдатам  рэгістравацца толькі ў адной акрузе. Я думаю, што пасля гэтых выбараў і артыкул 68 можа быць зменены альбо скасаваны. Апошняе, што я сказала прадстаўнікам ЦВК – гэта тое, што цяпер відовочна, што Мікола Статкевіч не будзе клоўнам у гэтым балаганчыку, а будзе змагацца па сваёй праграме”.

Зараз арганізатары плануюць абскардзіць адмову ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы ў Вярхоўным судзе і праводзіць інфармацыйную кампанію за вызваленне Мікалая Статкевіча.

palitviazni.info

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international