Уладзіміру Валодзіну пагражаюць крымінальнай справай

2015 2015-06-26T14:06:03+0300 2015-06-26T14:11:07+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/valodin.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Валодзін

Уладзімір Валодзін

Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру “Вясна”, 25 чэрвеня з 12 гадзінаў гісторыка-эколага Уладзіміра Валодзіна турбуюць тэлефанаваннямі супрацоўнікі Ленінскага РУУС.

Жанчына, якая прадставілася супрацоўніцай крымінальнага вышуку, патрабавала, каб актывіст з’явіўся на размову. Уладзімір Валодзін папрасіў, каб яму патлумачылі, па якой справе выклікаюць, і даслалі афіцыйную позву. Але на гэта ён пачуў пагрозу перавесці яго ў статус падазраванага ці абвінавачанага.

На працягу дню яму яшчэ не раз тэлефанавалі, а зранку 26 чэрвеня супрацоўнікі РУУС ужо размаўлялі з маці актывіста. Ёй сказалі, што Уладзімір Валодзін падазраецца ў згвалтаванні, якое адбылося ў Варонежы. Гэтыя звесткі нічым не падцверджаныя, афіцыйная позва на допыт дагэтуль не прыходзіла.

Юрыст Праваабарончага цэнтру “Вясна” Наста Лойка каментуе сітуацыю:

“У Беларусі акрамя распаўсюджаных формаў рэпрэсій такіх, як адміністратыўны пераслед, часта ў дачыненні да актывістаў прыдумляюць надуманныя абвінавачанні, у тым ліку з удзелам аддзелаў крымінальнага вышуку. Абсурдныя абвінавачанні пры гэтым могуць гучаць абсалютна ў любой форме. Але часцей за ўсё ўвага звязаная з жаданнем абмежаваць актывістаў перад грамадзка-значнымі падзеямі. Нежаданне дасылаць позву Ўладзіміру пацвярджае надуманасць падстаў для выкліку, таму зараз яго сітуацыя выглядае як запужванне. Нам ужо паступіла некалькі сігналаў ад футбольных фанатаў, што імі цікавіліся ў падобнай манеры перад 3 ліпеня."

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international