Брэст: суд адхіліў скаргу незалежнай журналісткі

2015 2015-04-29T17:24:49+0300 2015-04-29T17:24:50+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/homich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Іна Хоміч

Іна Хоміч

Журналістка Іна Хоміч спрабавала аспрэчыць пастанову суда Маскоўскага раёна г.Брэста, паводле якой яна была аштрафавана на 30 базавых велічынь (5,4 мільёна рублёў) паводле артыкула 22.9 Кодекса Рб аб адміністрацыйных правапарушэннях - “за распаўсюд і выраб прадукцыі СМІ”.

Акрамя таго, у сваё скарзе Іна Хоміч выказвала пажаданне, каб абласная судовая інстанцыя звярнулася праз Вярхоўны суд ў Канстытуцыйны суд Рэспублікі Беларусь, каб той даў ацэнку артыкулам Закона аб СМІ, якія рэгламентуюць умовы працы журналістаў замежных СМІ, а таксама самога паняцця “акрэдытацыя”. Незалежная журналістка нагадала, што Канстытуцыя РБ гарантуе грамадзянам краіны права на атрыманне, захоўванне і распаўсюд поўнай, дакладнай і своечасовай інфармацыі. Акрамя таго, Беларусь падпісала і ратыфікавала Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах, у адпаведнасці з якім “кожны чалавек мае права на свабоднае выказванне свайго меркавання; гэтае права ўключае свабоду шукаць, атрымліваць і распаўсюджваць усялякага рода інфармацыю і ідэі, незалежна ад дзяржаўных межаў, вусна, пісьмова ці праз друк ці мастацкія формы выказвання, ці іншымі спосабамі на свой выбар”.

Касацыйную скаргу разглядаў суддзя Брэсцкага абласнога суда Міхаіл Мохар. Паводле яго высноваў, скарга Іны Хоміч не можа быць задаволеная, паколькі суд першай інстанцыі “усебакова, поўна і аб’ектыўна” вывучыў матэрыялы справы ў дачыненні да незалежнай журналісткі, і яе віна ў “незаконным вырабе прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі” даказана.

Пры гэтым у судовай пастанове ўтрымліваецца спасылка на паведамленні з УКГБ па Брэсцкай вобласці, паводле якога Іна Хоміч нібыта “здзейсніла інтэрв’ю”, падрыхтавала матэрыял і пасля размясціла яго на сайце замежнага сродка інфармацыі, а таксама з МЗС Беларусі (гэта ўстанова падцвердзіла, што Хоміч не мае акрэдытацыі ў якасці журналіста замежнага СМІ).

Што тычыцца спасылак незалежнай журналісткі на Канстытуцыю РБ і міжнародныя акты, дык гэта, паводле Брэсцкага абласнога суда, “не дае падставаў ставіць пад сумнеў правільнасць высноваў суда аб вінаватасці Хоміч І.А. у здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння”.

Такім чынам, Брэсцкі абласны суд пакінуў без зменаў пастанову суда Маскоўскага раёна г.Брэста і не задаволіў скаргу незалежнай журналісткі.    

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international