viasna on patreon

Затрыманні за каментары і рэпосты: хроніка пераследу сёмага траўня Дапоўнена

2024 2024-05-07T15:10:42+0300 2024-05-07T15:40:25+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/leshy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" сёмага траўня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Сілавікі затрымалі дальнабойніка з Мінска, які напісаў «каля 1 200 каментароў»

Паводле інфармацыі "Медыязона", у сацсетках мужчына падпісаны як Дзмітрый Лешы.

На «пакаяльным відэа» затрыманы кажа, што працуе кіроўцам па Еўропе, з 2020 года быў падпісаны на шэраг «дэструктыўных» каналаў і пакінуў «каля 1 200 каментароў» з абразамі ў дачыненні да сілавікоў і Лукашэнкі.

Па якім артыкуле затрыманы мінчук і дзе зараз знаходзіцца, невядома.

Абноўлена: гаворка ідзе пра Дзмітрыя Сончыка. Вядома, што яго ўжо затрымлівалі і судзілі ў 2023 годзе.


У Заслаўі затрымалі асістэнтку стаматолага

На «пакаяльным відэа» жанчыну прымусілі расказаць, што яна публікавала «абразы супрацоўнікаў міліцыі» і чыноўнікаў, рабіла рэпосты, а таксама пакідала негатыўныя каментары.

Таксама прапагандысты сцвярджаюць, што жанчына распаўсюджвала фота з нацысцкай сімволікай.


ГУБАЗіК пахваліўся тым, што за перапост з «экстрэмісцкага» рэсурсу нібыта завялі крымінальную справу 

У адным з праўладных тэлеграм-каналаў з'явілася паведамленне пра тое, што крымінальную справу паовдле арт. 361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) завялі за перасылку ў нейкі чат навіны, апублікаванай неназваным «экстрэмісцкім фармаваннем».

Як паведамляе "Наша Ніва", гаворка ідзе пра гродзенца Дзяніса Чашчэвіка, які знаходзіцца за мяжой і супраць якога яшчэ 2 красавіка была заведзеная «спецыяльная вытворчасць» — 38-гадовага мужчыну збіраюцца судзіць завочна.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства