Неўролага Руслана Бадамшына асудзілі да 3 гадоў "хатняй хіміі"
https://spring96.org/be/news/115182
2024
2024-05-09T13:24:29+0300
2024-05-09T13:24:29+0300
2024-05-09T13:26:49+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/ruslan-badamszyn_1.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 7 траўня адбыўся разгляд справы лекара-неўролага Руслана Бадамшына. Суддзя Юлія Крэпская прызнала яго вінаватым паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і асудзіла да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ.
Нагадаем, Бадамшына затрымлівалі як мінімум пяць разоў пасля выбараў — супраць яго складалі пратаколы і арыштоўвалі. Тады ён агулам адбыў больш за 60 сутак адміністрацыйнага арышту.
Апошні раз лекара затрымалі раніцай 28 лютага. Супраць яго ўзбудзілі крымінальную справу за фота з акцый пратэсту ў 2020 годзе ў Мінску.
Мінімум 35 асуджаных, масавыя затрыманні і звальненні: як у Беларусі пераследуюць лекараў