Праваабарончая праграма "Вясна"
Кожны аўторак у 19:05 па беларускім часе у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.
(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).
Анонс на 7 траўня:
Праваабарончы слоўнік: 3 мая адзначыўся Сусветны дзень свабоды друку. Тым часам 35 прадстаўнікоў беларускіх медыя знаходзяцца ў зняволенні
Па-за межамі: У Азербайджане затрымалі праваабаронцу і былога палітзняволенага Анара Мамедлі. А да затрымання ён паспеў даць інтэрвью, дзе распавёў пра спецыфіку азербайджанскіх рэпрэсій і параўнаў іх беларускімі:
"Умовы ў Азербайджане больш-менш адпавядаюць стандартам Савета Еўропы, чым ў Беларусі".
Каментар: У Варшаве адбылася сустрэча з супрацоўніцай Катынскага музею ў Варшаве, беларускай пісьменніцай Святланай Курс. Увесну 1940 года НКУС СССР расстраляў каля 22 000 ваеннапалонных Арміі Польскай, сярод якіх было 3870 беларусаў.