viasna on patreon

"Я ніхто". Інтэрв'ю з Марыяй Колесавай-Гудзілінай

2024 2024-05-08T16:10:37+0300 2024-05-08T16:10:37+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ikonka-49.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прэзідэнтка Беларускай асацыяцыі адвакатаў правоў чалавека, прафесарка і PhD Марыя Колесава-Гудзіліна дала інтэрв'ю падкасту "Вясна прыйдзе".

Марыя распавяла, каго і як абараняла і ці будзе абараняць сілавікоў у новай Беларусі, згадала пра самыя цікавыя сітуацыі ў судах і тое, як усё можна высмейваць:

"Калі ты ў гэтай жудаснай сітуацыі катастрафічнай, то адзінае, што табе застаецца, гэта захоўваць пачуццё гумару. Проста смяяцца з іх. Да сумлення заклікаць ужо няма сэнсу, таму што сумлення там няма. Адзінае — іх можна проста высмейваць", — кажа Марыя.

Таксама гераіня распавяла, як хварэла праз СІЗА і спала ў ім, і чаму адвакаты ўразлівая група:

"Адвакат рызыкуе не толькі сваёй свабодай [...], але і сваім здароўем. Я прыносіла пару разоў вошай дадому... Адвакаты наогул вельмі часта хварэюць на такія хваробы, якія ты можаш падхапіць толькі ў СІЗА. На кавід я хварэла разоў з шэсць. Напрыклад, у справе Ціханоўскага спачатку захварэў хтосьці адзін, потым пачалі хварэць адвакаты. І перапынкаў ніхто не рабіў".

 

"Целагрэйка — мая коўдра". Падкаст пра бяздомных у Беларусі

Новы выпуск праваабарончага падкасту "Вясна" прысвечаны людзям з досведам бяздомнасці.

"Абавязаныя" жанчыны. Пастка дыскрымінацыі — у новым выпуску падкаста "Вясна"

Тых бацькоў, хто вінен дзяржаве за выдаткі над адабранымі ў іх дзецьмі, называюць "абавязанымі асобамі". Сярод іх шмат жанчын, і часта яны яшчэ ў больш уразлівым становішчы, чым мужчыны. Як такія жанчыны трапляюць у пастку "абавязаных" — і чаму мы кажам менавіта пра пастку?

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства