Фільм “Дысідэнт” цяпер і на DVD

2015 2015-03-26T13:06:37+0300 2015-03-26T13:07:17+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dvd-film-kukabaka-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончы цэнтр “Вясна” выпусціў на DVD фільм “Дысідэнт”, які распавядае пра вядомага беларуса Міхася Кукабаку.

Фільм паказвае асаблівасці характару галоўнага героя, якія дапамагалі яму не скарыцца перад савецкай таталітарнай сістэмай, не зламацца ў невыносных турэмных умовах, перамагаць страх, захоўваць годнасць і не адмаўляцца ад асабістых перакананняў цягам тых 17 гадоў, якія Міхась Кукабака правёў у савецкіх турмах, лагерах і закрытых псіхіятрычных лякарнях.

Фільм быў прэзентаваны 30 кастрычніка мінулага году, у Дзень памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій, на радзіме Міхася Кукабакі - у Бабруйску, дзе і праходзіла частка здымкаў падчас першага за апошнія 15 гадоў яго прыезду ў Беларусь.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” выказвае падзяку ўсёй творчай камандзе – сцэнарысту Паліне Сцепаненка, рэжысёру Віктару Трацякову, аператару Уладзіміру Каспяровічу, дызайнеру Зміцеру Камінскаму. І асобная падзяка – Алесю Бяляцкаму, які даследваў біяграфію Міхася Кукабакі і дзякуючы настойлівасці якога імя вядомага дысідэнта загучала ў прасторы сучаснай Беларусі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international