Алесь Бяляцкі заклікаў італьянскіх актывістаў надалей змагацца за палітвязняў Беларусі

2015 2015-03-02T13:31:40+0300 2015-03-02T15:04:28+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bialiacki-sirakuza2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Бяляцкі, мэр Сіракузы Джанкарла Гароца, Хэза Макгіл з Міжнароднага сакратарыяту Amnesty International, нацыянальны каардынатар італьянскай Amnesty Джузэпэ Правэнца і актывісты арганізацыі

Алесь Бяляцкі, мэр Сіракузы Джанкарла Гароца, Хэза Макгіл з Міжнароднага сакратарыяту Amnesty International, нацыянальны каардынатар італьянскай Amnesty Джузэпэ Правэнца і актывісты арганізацыі

Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі падзяліўся ўражаннямі ад візіту ў італьянскія рэгіёны Сіцылія і Ламбардыя, які адбыўся з ініцыятывы нацыянальнай секцыі Amnesty International.

Па словах праваабаронцы, яго ўразіла сапраўды шчырае перажыванне людзей і жаданне дапамагчы беларусам палепшыць сваё жыццё, перадусім у абароне асабістай годнасці і ўласнай свабоды. “Падчас размоваў з людзьмі я зразумеў, што свабода і дэмакратыя для італьянцаў - не пустыя словы, а вельмі важныя каштоўнасці, за якія яны змагаліся вельмі доўгі час”, - кажа Алесь Бяляцкі.

“Па выніках сустрэчаў ва ўніверсітэтах Палерма і Мілана, а таксама з прадстаўнікамі муніцыпалітэта Сіракузы, шматлікіх размоваў з грамадскімі актывістамі склалася перакананне, што італьянскае грамадства шчыра зацікаўленае ў тым, што адбываецца з правамі чалавека і развіццём дэмакратычных працэсаў як ва ўсім нашым рэгіёне, так і канкрэтна ў Беларусі”, - адзначае ён.

Гэтая выснова Алеся Бяляцкага падмацоўваецца тым, што падчас яго зняволення актывісты Amnestyз Італіі даслалі ў Адміністрацыю прэзідэнта Беларусі тысячы подпісаў пад петыцыяй з патрабаваннем вызвалення вязня сумлення, з іх больш за тры тысячы былі сабраныя толькі на Сіцыліі.

На сустрэчах рознага ўзроўню, якія праходзілі ў розных італьянскіх гарадах, кіраўнік “Вясны” казаў пра набалелыя беларускія праблемы ў галіне правоў чалавека. “Сёння ў Беларусі застаюцца шэсць палітычных зняволеных. І я заклікаў актывістаў Amnesty працягваць барацьбу за іх вызваленне, а таксама за адмену смяротнага пакарання ў нашай краіне”.

Нагадаем, Алесь Бяляцкі з 23 па 27 лютага наведаў Італію па запрашэнні нацыянальнага аддзялення Amnesty International. Падчас гэтага візіту праваабаронца сустрэўся з кіраўніком Дэпартамента па правах чалавека МЗС Італіі Джэсікай Лагана, браў удзел у прадстаўленні гадавога Дакладу Amnesty International у Рыме і ў канферэнцыях ва ўніверсітэтах Палерма і Мілана. Муніцыпалітэт Сіракузы прысвоіў праваабаронцу ганаровае грамадзянства горада. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international