viasna on patreon

Алесь Бяляцкі: Голас правабаронцаў, якія выступаюць за мір, павінен быць пачуты (відэа)

2015 2015-02-24T23:22:02+0300 2015-02-26T17:00:53+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bialiacki-ai-rym.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Бяляцкі на прэзентацыі Дакладу Amnesty International 2014/15 у Рыме

Алесь Бяляцкі на прэзентацыі Дакладу Amnesty International 2014/15 у Рыме

Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі выступіў падчас прэзентацыі гадавога Дакладу Amnesty International у Рыме.

Імпрэза, арганізаваная нацыянальным прадстаўніцтвам міжнароднай праваабарончай арганізацыі, 24 лютага праходзіла ў будынку Італьянскай энцыклапедыі.  

У сваім выступе падчас прэзентацыі Алесь Бяляцкі выказаў падтрымку дзейнасці актывістаў Amnesty International і прадставіў асноўныя праблемы нашага рэгіёну. “Распавёў пра складанае становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Сказаў, што расійскія ўлады дэстабілізуюць сітуацыю ва ўсім рэгіёне і ў Еўропе выразна пахне вайной. Сказаў, што голас правабаронцаў з розных краінаў, якія выступаюць за мір, павінен быць пачуты", - рэзюмаваў кіраўнік “Вясны”.

Узброены канфлікт на ўсходзе Украіны з удзелам Расіі, які забраў жыцці сотняў цывільных асобаў, апынуўся ў фокусе Дакладу Amnesty International 2014/15 пра становішча з правамі чалавека ва ўсім свеце. Даклад, прадстаўлены сёння ў розных краінах, будзе апублікаваны на абноўленым сайце міжнароднай арганізацыі 25 лютага.   

Алесь Бяляцкі: Голас правабаронцаў, якія выступаюць за мір, павінен быць пачуты (відэа)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства