КС Беларусі прыслухаўся да голасу праваабаронцаў і грамадскасці ў пытанні законатворчасці на беларускай мове

2015 2015-01-20T14:39:05+0300 2015-01-20T14:46:30+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/miklashevich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пётр Міклашэвіч

Пётр Міклашэвіч

20 студзеня старшыня Канстытуцыйнага суда Беларусі Пётр Міклашэвіч агучваючы штогадовае пасланне прэзідэнту Беларусі і абедзвюм палатам парламента «Аб стане канстытуцыйнай законнасці ў Рэспубліцы Беларусь у 2014 годзе» паведаміў, што КС Беларусі лічыць мэтазгодным выдаваць законы на беларускай і рускай мовах, Пра гэта сёння інфармуе БелТА. 

«Канстытуцыйны суд мяркуе, што для забеспячэння свабоднага доступу да правасуддзя заканадаўчыя акты, якія закранаюць правы і свабоды грамадзян, мэтазгодна выдаваць на дзвюх дзяржаўных мовах — беларускай і рускай, у адпаведнасці з палажэннямі арт.17 Канстытуцыі аб роўнасці дзвюх дзяржаўных моў», — сказаў Міклашэвіч.

«У нас Канстытуцыя гарантуе роўнасць дзвюх моў … Хто памятае, у савецкія часы ў нас кодэксы складаліся з дзвюх частак. У першай нормы выкладаліся на беларускай мове, а ў другой — на рускай», — растлумачыў журналістам старшыня КС.

Пётр Міклашэвіч дадаў, што Канстытуцыйны суд, прымаючы пасланне, звярнуў увагу на тое, што на дзяржаўным узроўні прымаюцца меры для далейшага развіцця беларускай мовы. Таму ў КС вырашылі, што і ў юрыдычнай сферы таксама трэба зрабіць нейкія захады.

Пётр Міклашэвіч адзначыў, што наяўнасць законаў на дзвюх мовах дапаможа пры неабходнасці весці судаводства і на беларускай мове.

Праваабаронцы вітаюць кардынальную змену пазіцыі Канстытуцыйнага суда наконт мераў для далейшага развіцця беларускай мовы, тым ліку і ў сферы стварэння заканадаўства на нацыянальнай мове. Цягам апошніх некалькіх гадоў грамадскія і праваабарончыя арганізацыі Беларусі, занепакоеныя станам беларускай мовы,  неаднаразова звярталіся па гэтым пытанні ў вышэйшыя дзяржаўныя установы, у тым ліку ў Канстытуцыйны суд, Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, Адміністрацыю прэзідэнта.

Пытанне адсутнасці законатворчасці на беларускай мове ўздымаў перад Канстытуцыйным судом і намеснік старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч. Ён прасіў КС прызнаць арт. 7 Закона Рэспублікі Беларусь “Закона аб мовах у Рэспубліцы Беларусь” не адпавядаючым арт. 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і прапанаваў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь унесці змены ў гэты артыкул, заканадаўча замацаваўшы абавязак дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь выдаваць усе нарматыўна-прававыя акты (уключна з тэкстамі законапраектаў) на дзвюх дзяржаўных мовах – беларускай і рускай. Адказ быў лаканічным - Палата прадстаўнікоў не будзе звяртацца ў Канстытуцыйны суд адносна дыскрымінацыі беларускамоўных. 

Гэты зварот таксама быў накіраваны ў Вярхоўны суд Беларусі, Савет Рэспублікі Нацыянальнага Сходу, Савет міністраў, Адміністрацыю прэзідэнта, аднак ніводзін з гэтых дзяржаўных суб'ектаў не ўбачыў прыкметаў дыскрымінацыі і парушэння правоў беларускамоўнага насельніцтва краіны.

Нарэшце Канстытуцыйны суд Беларусі прыслухаўся да голасу праваабаронцаў і грамадскасці ў пытанні законатворчасці на беларускай мове.

 

Матэрыялы па тэме:

Канстытутцыйны Суд прызнаў сваю неэфектыўнасць у моўным пытанні 

ТБМ просіць вярнуць беларускую мову ў заканадаўчыя акты

БХК і Гары Паганяйла просяць Канстытуцыйны суд разабрацца з дыскрымінацыяй беларускай мовы 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international