viasna on patreon

ТБМ просіць вярнуць беларускую мову ў заканадаўчыя акты

2014 2014-07-10T11:19:58+0300 2014-07-10T11:20:21+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/tbm-logotip.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сакратарыят Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны напрыканцы чэрвеня звярнуўся ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі  з прапановай аб вяртанні беларускай мовы ў нацыянальнае заканадаўства.

Цяпер амаль усе законы ў нашай краіне прымаюцца толькі на рускай мове і не існуе афіцыйнага перакладу іх на дзяржаўную беларускую мову, што з'яўляецца парушэннем дзеючай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, - канстатуецца ў Звароце.

У сувязі з гэтым і з улікам артыкулаў 1, 2 і 5 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь" Сакратарыят ТБМ  прапануе з 1 верасня 2014 г. усе законы і іншыя нарматыўныя прававыя акты Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь адразу прымаць на дзвюх дзяржаўных мовах, а таксама зрабіць афіцыйны пераклад дзеючых законаў, якія былі прынятыя толькі на рускай мове, на дзяржаўную беларускую мову і апублікаваць іх у прадугледжаным законам парадку.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства