viasna on patreon

Кухня TV: Абмеркаванне ініцыятывы ўладаў аб барацьбе з "дармаедамі"

2015 2015-01-15T09:55:00+0300 2015-01-22T13:09:15+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kuhnia-5.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Яшчэ летась беларускі ўрад на чале з ягоным кіраўніком, намагаючыся палепшыць няпростую эканамічную сітуацыю ў краіне, вырашыў распачаць сур'ёзную барацьбу з тымі грамадзянамі, хто не папаўняе дзяржаўны бюджэт, - так званымі "тунеядцамі".

Адпаведнасць семантычнага значэння расейскага слова "тунеядец" беларускаму перакладу "дармаед" аналізаваў у сваім блогу гарадзенскі праваабаронца Віктар Сазонаў.

І вось ужо пачатак новага 2015-ага году адзначаны працягам гэтай аб'яўленай  барацьбы з непрацуючымі "элементамі". Між тым, сама па сабе гэта старая савецкая традыцыя. Іншая справа, наколькі далёка зараз гатовыя зайсці беларускія ўлады.

У новым выпуску праваабарончага відэапраекту, прысвечанага дадзенай ініцыятыве дзяржаўных чыноўнікаў, прынялі ўдзел прадстаўнікі ПЦ "Вясна" юрысты Валянцін Стэфановіч і Павел Сапелка, а таксама намеснік старшыні Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Сяргей Антусевіч.

 

Іншыя выпускі:

"Кухня TV": Падвядзенне вынікаў году
"Кухня TV": Новы наступ на свабоду слова ў Беларусі
“Кухня TV”: Абмеркаванне праблем пенітэнцыярнай сістэмы ў Беларусі
“Кухня TV”: Абмеркаванне законапраекта «Аб альтэрнатыўнай службе»
"Кухня TV": Абмеркаванне дакумента БДІПЧ АБСЕ "Кіруючыя прынцыпы абароны праваабаронцаў"
"Вясна" запусціла праваабарончы відэапраект - "Кухня"

 

Кухня TV: Абмеркаванне ініцыятывы ўладаў аб барацьбе з "дармаедамі"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства