viasna on patreon

“Кухня TV”: Абмеркаванне законапраекта «Аб альтэрнатыўнай службе»

2014 2014-12-16T23:20:00+0300 2014-12-17T12:57:28+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kuhnia-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У другім выпуску праваабрончага відэапраекта "Кухня TV" старшыня праўлення Цэнтра прававой трансфармацыі Lawtrend Алена Танкачова, намеснік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч і супрацоўнік Цэнтра прававой трансфармацыі Lawtrend Міхаіл Мацкевіч абмяркоўваюць законапраект «Аб альтэрнатыўнай службе».

Права на альтэрнатыўную грамадзянскую службу (АГС) прапісанае ў артыкуле 57 Канстытуцыі. Аднак закон, які б рэгламентаваў АГС, у Беларусі адсутнічаў на працягу ўсяго перыяду існавання незалежнай беларускай дзяржавы, нягледзячы на шматлікія спробы прадстаўнікоў дэмакратычнай супольнасці паўплываць на сітуацыю.

З мэтай прыцягнення ўвагі грамадскасці, наладзіць дыялог з уладамі была створана адмысловая кампанія “За альтэрнатыўную грамадзянскую службу”.

І вось, нарэшце, 10 лістапада 2014 году законапраект “Аб альтэрнатыўнай службе” быў прыняты дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ў першым чытанні. Але ён не адпавядае чаканням, бо некаторыя моманты гэтага дакументу выклікаюць занепакоенасць у праваабронцаў.

 

“Кухня TV”: Абмеркаванне законапраекта «Аб альтэрнатыўнай службе»

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства