viasna on patreon

"Вясна" запусціла праваабарончы відэапраект - "Кухня"

2014 2014-12-10T23:58:00+0300 2014-12-11T12:20:01+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kuhnia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончы цэнтр “Вясна” пачынае цыкл відэапраграм “Кухня TV”.

Кухня як месца для сустрэчаў прыхільнікаў і аднадумцаў.

Кухня як пляцоўка для шчырых і набалелых выказванняў.

Кухня як спосаб выпрацоўкі рэцэптаў сумесных дзеянняў у сучасных варунках.

Такім чынам, “Кухня TV” – гэта своеасаблівыя “круглыя сталы” з удзелам беларускіх праваабронцаў, прадстаўнікоў дэмакратычнай супольнасці, абмеркаванні найбольш актуальных і наспелых у грамадстве пытанняў.

Адзін з ініцыятараў і ўдзельнікаў відэапраекту “Кухня TV” намеснік старшыні ПЦ "Вясна" Валянцін Стэфановіч кажа: “Кухня яшчэ з савецкіх часоў з’яўляецца сімвалам нон-канфармізму і ўнутранай эміграцыі. Але мы не эмігранты, мы не староннія і бяздзейсныя назіральнікі за тым, што адбываецца ў нашай краіне, па меры магчымасцяў мы спрабуем ўплываць на беларускае грамадства, актыўна супрацоўнічаем з міжнароднымі арганізацыямі, заклікалі і заклікаем беларускія ўлады кіравацца міжнароднымі абавязацельствамі, якія яны ўзялі на сябе ў галіне правоў чалавека”.

"Вясна" запусціла праваабарончы відэапраект - "Кухня"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства