Міхаіл Мяхедка аштрафаваны за спробу патрапіць на прыём да старшыні Вярхоўнага суду

2014 2014-10-14T12:36:06+0300 2014-10-14T13:30:35+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/miahedka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міхаіл Мяхедка.

Міхаіл Мяхедка.

Міхаіл Мяхедка, жыхар Менска, які безпаспяхова спрабаваў патрапіць на прыём да старшыні Вярхоўнага суда, 13 кастрычніка быў затрыманы супрацоўнікамі аховы ў памяшканні суду і дастаўлены ў суд Ленінскага раёна Менска. Яго звінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (арт 23.34 КаАП РБ) і пакаралі штрафам у памеры 15 базавых велічынь. Справу разглядаў суддзя Аляксей Камушкін.

Супрацьстаянне спадара Мяхедкі і чыноўнікаў Вярхоўнага суда цягнецца досыць доўга: за гэты час, чалавека, які жадае аднавіць сваё канстытуцыйнае права на зварот да Прэзідэнта Беларусі, двойчы накіроўвалі ў Рэспубліканскі цэнтр псіхічнага здароўя ў Навінкі, затрымлівалі без складання пратаколаў аб адміністратыўным правапарушэнні.

Гісторыя Міхаіла Мяхедкі якраз пра тое, як прэзідэнцкая адміністрацыя стварае бар'еры на шляху грамадзянаў да канстытуцыйнага правасуддзя – тым часам як старшыня КС раіць ім звяртацца да кіраўніка дзяржавы, як да аднаго з суб'ектаў, упаўнаважаных даручаць Канстытуцыйнаму Суду праверку правапрымяняльнай практыкі судоў.

На жаль і Вярхоўны суд у гэтай сітуацыі распісаўся ў поўным бяссіллі і нават болей: не можа абараніць грамадзяніна ад брутальнага пераследу сілавікоў.

Міхаіл Мяхедка намерваецца абскардзіць пастанову суду Ленінскага раёна Менска ў касацыйным парадку.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international