Бабруйск: Незалежнай журналістцы пагражаюць судом

2014 2014-09-02T00:03:04+0300 2014-09-02T00:03:39+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/malchanava-maryna-babrujsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бабруйская журналістка Марына Малчанава 1 верасня была выклікана позвай у міліцыю ў якасці асобы, у дачыненні якой вядзецца адміністрацыйны працэс паводле артыкула аб парушэнні заканадаўства аб СМІ. Журналістка паведаміла, што падпалкоўнік міліцыі Сяргей Рудзько распытваў яе пра супрацоўніцтва з тэлеканалам "Белсат".

-Я правяла ў кабінеце Сяргея Рудзько паўтары гадзіны, але адказваць на пытанні адмовілася, спаслалася на арыткул 27 Канстытуцыі, - расказала Марына Малчанава. - Міліцыянт таксама паказаў раздрукоўку размовы з гераіняй аднаго майго абсалютна бяскрыўднага рэпартажу. То бок, яны яшчэ гэтую дзяўчыну ўцягнулі ва ўсё, і яна пацярпела ні за што...

На 4 верасня журналістка мае яшчэ адну позву ў міліцыю. На гэты раз яе выклікалі для складання пратакола аб адмінстрацыйным правапарушэнні.

-Падпалкоўнік Рудзько мне прамым тэкстам кажа, што давядзе справу да суда. Ён нават з'едліва цікавіўся, колькі я зарабляю, каб згодна з гэтай сумай "падабраць" суму штрафа, - адзначыла Марына Малчанава.

Нагадаем, гэта ўжо не першая спроба міліцыянта Сяргея Рудзько ціснуць на незалежную журналістку. У чэрвені ён выклікаў яе для размовы без пратаколаў. А яшчэ раней, у красавіку, тады яшчэ маёр міліцыі Рудзько спрабаваў прыцягнуць незалежную журналістку да адказнасці пасля яе матэрыяла на тэму антываеннага пікета.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international