viasna on patreon

Новая хваля ціску на незалежных журналістаў

2014 2014-09-01T10:30:36+0300 2014-09-01T10:34:46+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/smi-perasled.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Марына Маўчанава і Яўген Скрабец

Марына Маўчанава і Яўген Скрабец

У пятніцу, 29 жніўня, незалежная журналістка Марына Маўчанава, матэрыялы якой публікаваліся на сайце тэлеканала “Белсат”, атрымала позву з патрабаваннем з’явіцца ў міліцыю ў Бабруйску ў якасці асобы, у дачыненні якой вядзецца адміністрацыйны працэс паводле артыкула аб парушэнні заканадаўства аб СМІ.

Аналагічнае запрашэнне на панядзелак 1 верасня атрымаў брэсцкі журналіст “Беларускага Радыё Рацыя” Яўген Скрабец.

Як распавёў прэс-службе ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” сам Скрабец, увечары 31 верасня яму патэлефанавалі з міліцыі і папрасілі з’явіцца ў аддзяленні нібыта для ўдакладнення звестак адносна ягонага матэрыялу на сайце радыё.

– Патэлефанавалі на хатні тэлефон і папрасілі з'явіцца ў апорны пункт міліцыі на вуліцы Савецкай. Голас у слухаўцы прамаўляў, што хоча ўзяць у мяне тлумачэнні з нагоды публікацыі на сайце “Беларускага Радыё Рацыя”, – распавёў Скрабец.

На думку юрыстаў, у абодвух выпадках размова ідзе пра чарговую спробу прыцягнуць журналістаў да адміністрацыйнай адказнасці за працу на замежныя СМІ без акрэдытацыі, бо абодва згаданыя СМІ ўжо шмат год дамагаюцца атрымання падобнай акрэдытацыі ад уладаў Беларусі. І, магчыма, гэта толькі пачатак новай вялікай хвалі рэпрэсій.

Юрыдычны механізм для гэтага быў апрабаваны беларускай судовай сістэмай сёлета ўвесну, калі ў Гродзенскай вобласці адразу трое журналістаў атрымалі штрафы па артыкуле 22.9 Адміністрацыйнага кодэкса (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ).

Тады на дадзеныя факты аператыўна адрэагавала ў сваёй заяве нават старшыня офіса АБСЕ па свабодзе СМІ Дунья Міятавіч, якая выказала заклапочанасць прыцягненнем журналістаў да адміністратыўнай адказнасці і заклікала беларускія ўлады не чыніць штучныя перашкоды прэсе...


Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства