Менскія ўлады афіцыйна забаранілі гурт Amaroka

2014 2014-05-29T17:59:38+0300 2014-05-29T17:59:38+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zabarona.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кіраўнічка ўпраўленьня культуры Менгарвыканкаму Віталіна Рудзікава афіцыйна адмовіла беларускаму рок-гурту ў правядзеньні канцэрту, паведамляе медыйны праект «Тузін Гітоў».

Гэты адказ чыноўніцы ўвойдзе ў гісторыю, бо зьяўляецца першым афіцыйным пацьверджаньнем таго, што ў Беларусі існуе забарона на творчасьць шэрагу мясцовых рок-гуртоў. Amaroka рыхтавалася да прэзэнтацыі свайго новага альбому 5 чэрвеня. У адпаведнасьці з заканадаўствам былі пададзеныя адпаведныя дакумэнты ў Менгарвыканкам, але музыкам адмовілі. Прыватна тады намесьнік кіраўніка ідэалягічнага ўпраўленьня Сяргей Мядзьведзеў патлумачыў, што творчасьць гурта ўяўляе пагрозу нацыянальнай бясьпецы. Заяўнік і мэнэджэр гурта Павал Белавус не задаволіўся такім адказам і падаў заяву яшчэ раз, гэтым разам з тэкстам песень, каб засьведчыць, што аніякага экстрымізму ды заклікаў да варажнечы ў іх творчасьці няма і блізка. Дакумэнт, пададзены ў выканкам, можна зірнуць па гэтай спасылцы.

Гэтым разам, Amaroka атрымала афіцыйнае тлумачэньне ад кіраўнічкі ўпраўленьня культуры Віталіны Рудзікавай. У ім вядзецца, што арганізатарам канцэрту гурта адмоўлена ў правядзеньні мерапрыемства, бо «зьмест твораў падпадае пад дзеяньне п.5 разьдзела 2 «Палажэньня аб арганізацыі і правядзеньні культурна-відовішчных мерапрыемстваў». Паводле гэтага дакумэнта:

«Забараняюцца арганізацыя і правядзеньне мерапрыемстваў:

 - якія маюць на мэце ажыццяўленьне прапаганды вайны або экстрэмісцкай дзейнасьці;

- якія прадстаўляюць пагрозу нацыянальнай бясьпецы, грамадзкаму парадку, маральнасьці і здароўю насельніцтва, правам і свабодам грамадзян;

- з парушэньнем патрабаваньняў гэтага Палажэньня і іншых актаў заканадаўства, у тым ліку ў сфэры аўтарскага права і сумежных правоў».

 

Па інфармацыі Tuzin.fm. абурэньне ідэолягаў выклікаў выступ гурта на Майдане,  а таксама ўдзел у канцэрце-акцыі «Салідарны зь Беларусьсю» разам з гуртом «Ляпіс Трубяцкі».

 

Лідэр каманды Зьміцер Афанасенка з гэтай нагоды не пераймаецца і нават у нечым удзячны пільнуючым органам – за тое, што паставілі ў шэраг з самымі паважанымі беларускімі выканаўцамі, якія таксама неаднойчы трапілі пад забарону. «Гэтыя гурты дакладна застануцца ў гісторыі і ў сэрцах іх прыхільнікаў, а чыноўнікі хутка зьнікнуць з пасадаў бязь сьледу і ніхто пра іх не згадае».

Каб суцешыць сваіх прыхільнікаў, гурт Amaroka з нагоды сваёй афіцыйнай забароны вырашыў прадставіць свой новы сынгл «Pa viehah» трошкі раней, чым гэта плянавалася.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international