Віктар Парфёненка – шостая адмова ў акрэдытацыі

2014 2014-05-22T20:27:18+0300 2014-05-22T20:27:18+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/parfionenka-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Журналіст Віктар Парфёненка

Журналіст Віктар Парфёненка

Гродзенскі сябра БАЖ Віктар Парфёненка атрымаў з Міністэрства замежных справаў Беларусі ўжо шостую адмову ў акрэдытацыі. Чыноўнікі ўпарта не даюць магчымасці фрылансеру легальна працаваць.

У чарговай адмове МЗС спасылаецца на закон аб сродках масавай інфармацыі і палажэнне аб акрэдытацыі беларускага МЗС. Для гродзенскіх незалежных журналістаў склалася сітуацыя замкнёнага кола – перыядычна яны атрымліваюць папярэджанні з пракуратуры, зараз пайшла ўжо хваля адміністрацыйных працэсаў і штрафаў за нібыта “незаконны выраб і распаўсюд інфармацыі”. Па-сутнасці гэта азначае фактычную забарону на прафесію. У выніку журналістаў з Гродзеншчыны пераследуюць за супрацоўніцтва з Беларускім Радыё Рацыя і тэлеканалам Белсат.

У такой сітуацыі Віктар Парфёненка збіраецца праз некаторы час чарговы раз скласці дакументы на акрэдытацыю, а таксама не выключае магчымасці звароту ў суд – журналіст перакананы, што яго канстытуцыйныя правы парушаны.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international