Бабруйск: сябраў Свабоднага прафсаюза "апранулі" ў форму афіцэраў СС

2014 2014-05-16T23:56:17+0300 2014-05-16T23:56:17+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/babr-plakat-praf.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На прахадной, а таксама на тэрыторыі завода ТДіА (трактарных дэталяў і агрэгатаў) некалькі дзён правісеў плакат, на якім прафсаюзнікі-"свабодаўцы" былі з дапамогай фоташопа "апранутыя" ў форму афіцэраў СС.

-Гэта вялізны плакат, на якім шмат напісана пра нашу нядаўнюю галадоўку, а ўнізе размешчана "кінастужка" з выявамі мяне і яшчэ некалькіх сябраў Свабоднага прафсаюза Беларускага, - распавядае Міхаіл Кавалькоў. - Усе мы апранутыя ў "эсэсаўскую" форму, і ёсць подпіс кшталту "фільм рэжысёра Міхаіла Кавалькова".

Прафсаюзны лідэр кажа, што хутчэй за ўсё, адміністрацыя завода зноў будзе адхрэшчвацца ад гэтага плаката. Але выявіць аўтараў вельмі проста.

-Так ужо было на мінулагоднім судзе, калі мы расказалі суддзі пра абвесткі, якія былі расклеены ў цахах, а прадстаўнікі адміністрацыі пачалі казаць, што "іх мог наляпіць хто заўгодна". Будуць адмаўляцца і зараз. Але аўтары плаката перагнулі палку, яны глыбока абразілі нас, тут варта звяртацца ў міліцыю. Праверыць, хто расклеіў гэтыя плакаты, вельмі проста. Адзін з іх чатыры дні правісеў на прахадной, а там ёсць відэакамера назірання. Правяраючым трэба будзе проста праглядзець гэтыя запісы, а там ужо і аўтары знойдуцца, - каментуе сітуацыю з абразлівымі плакатамі Міхаіл Кавалькоў.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international