Бабруйск: Актывістку ледзь не збілі з-за "георгіеўскіх" сцяжкоў (фота)

2014 2014-05-07T10:57:39+0300 2014-05-07T10:57:39+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/babr-sciazki-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бабруйская грамадская актывістка Вольга Піманава расказала, як ледзь не стала ахвярай агрэсіі прадаўца чырвоных сцяжкоў з "георгіеўскай" стужкай.

-Я знаходзілася па справах на вуліцы Кастрычніцкай, у раёне лазні, і заўважыла, што двое маладых людзей, дзяўчынка і хлопец, проста каля праезнай часткі нешта раздаюць. Як аказалася, гэта былі чырвоныя сцяжкі з "георгіеўскай" стужкай. Часам кіроўцы аўтамабіляў прыпыняліся каля тратуараў і бралі ў іх гэтыя сцяжкі. У мяне на фоне апошніх падзей гэтая сімволіка асацыюецца з агрэсіяй і вайной, і як аказалася пазней, дзеянні распаўсюднікаў толькі падцвердзілі маё меркаванне. Я зацікавілася і падыйшла бліжэй, каб зрабіць фотаздымкі, - распавядае Вольга Піманава.

Актывістка падыйшла да распаўсюднікаў сцяжкоў бліжэй, і дзяўчынка адразу збегла і схавалася. А хлопец (як аказалася, ён глуханямы), прадэманстраваў Вользе шыльдачку, дзе быў напісаны кошт сцяжкоў - 50 000 рублёў. Яна зрабіла яшчэ пару фотаздымкаў і сышла.

-Калі я адыйшла бліжэй да двароў, дзе было мала людзей, гэты прадавец дагнаў мяне і пачаў жэстамі патрабаваць, каб я аддала яму фотаапарат, махаў кулакамі, жэстамі паказваў, што мне будзе дрэнна, калі я гэта не зраблю. Мне стала не па сабе, ён бы мог мяне пабіць, гледзячы па настрою. Побач з намі з'явілася нейкая жанчына і спынілася, тады ён паспяшаўся сыйсці.

Вольга Піманава працягнула свой шлях, але раптам пачула, што нехта яе клікае. Яна прыпынілася і ўбачыла, што гэта міліцыянты.

-Я падумала, што зараз дакладна забяруць мой фотаапарат. І таму адразу перайшла ў наступленне, спытала, "што вы збіраецеся гэтых прадаўцоў сцягоў абараняць?" - працягвае расказываць Вольга Піманава. - Але міліцыянты вельмі здівіліся, пытаюць, "так іх яшчэ і прадавалі?" Я ім расказала пра ўсе акалічнасці "знаёмства" з гандлярамі, адзначыла, што хлопец кідаўся на мяне з кулакамі. Яны спыталі, куды ён сышоў, і пайшлі ў той бок. Як аказалася, гэты гандаль не быў дазволены. Але яны спакойна стаялі ў самым цэнтры горада, і ніхто імі не зацікавіўся да таго моманту, пакуль там не з'явілася я са сваім фотаапаратам, - здзіўляецца актывістка.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international