viasna on patreon

Адзінокую маці судзяць у Мінску па трох пратэсных артыкулах

2024 2024-05-15T10:19:06+0300 2024-05-15T10:19:06+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shablinskaja-ivanova.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кацярына Шаблінская-Іванова. Фота з сацыяльных сетках

Кацярына Шаблінская-Іванова. Фота з сацыяльных сетках

Мінскі гарадскі суд 15 траўня пачынае разгляд крымінальнай справы Кацярыны Шаблінскай-Івановай. Яе судзяць па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч.1 арт. 130 (“Распальванне іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы”), ч. 3 арт. 361 (“Заклікі да мер абмежавальнага характару, іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі”), ч. 1 арт. 342 (“Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх").

Справу прызначаная разглядаць суддзя Алена Шылько.

Менавітая гэтая вынесла прысуд Алесю Пушкіну, які памёр за кратамі. Агулам Шылько засудзіла беларусаў больш чым на 75 год зняволення. Праз ейныя рукі таксама прайшлі Зміцер Дашкевіч, Эдуард Лобаў, Наста Лойка, Іван Мураўёў ды іншыя.

Кацярына Шаблінская-Іванова — мінчанка, ёй 33 гады. Пасля школы скончыла Мінскі дзяржаўны каледж кулінарыі. Да затрымання адна выхоўвала 6-гадовага сына.

Меркавана, Кацярына была затрыманая напачатку верасня 2023 года: менавіта ў гэты час жанчына перастала карыстацца сацыяльнымі сеткамі.

Падтрымайце Кацярыну: СІЗА №1 Навадворскі с/с, 143/4, в. Пашкавічы, Мінскі раён, Мінская вобласць, 223016. Кацярына Сяргееўна Шаблінская-Іванова.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства