Пётр Кучура паўторна асуджаны да трох гадоў турэмнага рэжыму

2014 2014-04-04T16:09:31+0300 2014-04-04T16:11:05+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sud7.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

4 красавіка суд Кастрычніцкага раёна г. Магілёва, згодна з пастановай Магілёўскага абласнога суда, перагледзеў матэрыялы справы пра перавод Пятра Кучура на тры гады турэмнага рэжыму і пакінуў рашэнне ранейшым. Нягледзячы на тое, што абласны суд угледзеў істотныя парушэнні крымінальна-працэсуальнага закона пры правядзенні першага суда.

Як раней паведамляў ПЦ "Вясна", зняволены ў тэлефоннай размове распавёў жонцы, што з турмы № 4 г. Магілёва яго пераводзяць назад у калонію. Пазней стала вядома, што матэрыялы справы Пятра Кучуры Магілёўскі абласны суд накіраваў на новы разгляд у суд Кастрычніцкага раёна г. Магілёва 14 сакавіка.

Людміла Кучура распавяла праваабаронцам, што, азнаёміўшыся з першым рашэннем суда Кастрычніцкага раёна г. Магілёва, западозрыла суддзю, які разглядаў справу,у змове з начальнікам ПК-15, які, на яе думку, даўно жадаў пазбавіцца ад нязручнага зняволенага. «Сумневы з'явіліся, калі я прачытала пратакол судовага паседжання і пастанову суда. Паколькісуд наогул прайшоў за 30 хвілінаў, з 12:00 да 12:30. У мужа было восем спагнанняў, але ні адна пастанова аб спагнаннях не была разгледжана. То бок, нават мяне, не юрысту, былі бачныя парушэнні з боку нашага «правасуддзя».

Людміла Міхайлаўна, не жадаючы з гэтым мірыцца, звярнулася на імя прэзідэнта, міністра юстыцыі і старшыні Вярхоўнага суда з заявай аб прыцягненні суддзі да дысцыплінарнай адказнасці ў адпаведнасці з артыкуламі 111 і 115 Кодэкса аб судаўладкаванні і статусе суддзяў. «З Адміністрацыі прэзідэнта мне выслалі назад маю заяву з усімі дадаткамі і напісалі, што перапіска са мной спыненая. Хоць, згодна з тым жа артыкулам 115, прэзідэнт мае права ўзбуджэння дысцыплінарнай вытворчасці ў дачыненні да ўсіх суддзяў. Мінюст пераправіў маю заяву ў Вярхоўны суд. Вярхоўны суд у асобе старшыні калегіі па крымінальных справах Калінковіча даў мне адказ, напісаўшы, што гэта маё меркаванне, што парушэнняў няма і ўсё законна...»

У святле такіх высноваў Валерыя Калінковіча пастанова прэзідыума абласнога суда пра адмену строгага турэмнага рэжыму была сапраўды нечаканай.

«Пастановай суда асуджаны Кучура П.К., які адбывае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, пераведзены на турэмны рэжым.
У пратэсце пракурора Магілёўскай вобласці ставіцца пытанне пра адмену пастановы ў сувязі з істотным парушэннем крымінальна-працэсуальнага закона.
Праверыўшы матэрыял, абмеркаваўшы довады, выкладзеныя ў пратэсце, прэзідыум знаходзіць яго падлягаюць задавальненню...», - гаворыцца ў гэтай пастанове.

«Я ж менавіта пра гэта і паведамляла ў Вярхоўны суд! Атрымліваецца, што прадстаўнік вышэйшай судовай інстанцыі Калінковіч не ведае закона. Ён жа парушэнняў «не ўгледзеў». А абласны суд - угледзеў», - кажа Людміла Кучура. Напярэдадні перагляду справы яна накіравала тэлеграму на імя старшыні суду Кастрычніцкага раёна Магілёва з просьбай разгледзець справу ў адпаведнасці з законам і ліквідаваць памылкі папярэдняга суддзі. Жонка асуджанага спадзявалася, што будзе менавіта так. Хоць пры гэтым адзначыла, што «такія суддзі, як Калінковіч, нашую надзею, вядома, падрываюць».

Сумневы ў паспяховым зыходзе перагляду справы выклікалі і паводзіны адміністрацыі магілёўскай ПК-15. «Пасля вяртання ў калонію асуджанага тры дні мусяць утрымліваць у карантыне, пасля чаго яго накіроўваюць у атрад. Але, мабыць, кіраўніцтва калоніі не вельмі хацела, каб майго мужа бачылі іншыя асуджаныя і даведаліся пра тое, што рашэнне пра турэмны рэжым усё ж адмененае, - мяркуе Людміла Міхайлаўна. - Мужу пачалі прапаноўваць накіраванне ў санчастку, маўляў, у яго хворае сэрца... Гэта значыць, яшчэ да перагляду справы яны былі ўпэўненыя, што суд будзе на баку калоніі. Таму што ні ў якую не хацелі адпраўляць яго ў атрад. Але муж, вядома адмовіўся ісці ў санчастку, і, наколькі мне вядома, у сераду павінен быў быць напраўлены ў атрад...»

Нагадаем, што ў турму № 4 г. Магілёва Пётр Кучура быў пераведзены з папраўчай калоніі № 15 30 снежня па рашэнні суда Кастрычніцкага раёна г.Магілёва ад 26 снежня 2013 г. У той момант Людміла Кучура з дапамогай праваабаронцаў «Вясны» дамагалася пакарання для адміністрацыі і персаналу калоніі за катаванні ў дачыненні да зняволенага. Вычарпаўшы ўсе сродкі прававой абароны на нацыянальным узроўні, у сакавіку яна накіравала скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international