За салідарнасць з Украінай – месяц “псіхушкі”

2014 2014-04-04T11:38:51+0300 2014-04-04T11:46:31+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kasheuski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Кашэўскі. Фота “Нашай нівы”

Андрэй Кашэўскі. Фота “Нашай нівы”

27 сакавіка з Рэспубліканскага цэнтру псіхічнага задароўя, вядомага як “Навінкі”, быў выпісаны жыхар горада Жодзіна Андрэй Кашэўскі. У псіхіятрычны шпіталі ён правёў роўна месяц. Падставаю для змяшчэння ў псіхіятрычны шпіталь паслужыла… жоўта-блакітная стужка, якую Кашэўскі прывёз ўкраінскага Майдану.

Перад гэтым Кашэўскага за салідарнасць з Украінай на працягу 2 месяцаў шэсць разоў затрымлівалі ў метро супрацоўнікі міліцыі, а ў лютым на яго склалі пратакол адміністратыўнага правапарушэння па арт. 23.4 КаАП (непадпарадкаванне службовай асобе) ды асудзілі на 10 сутак.

26 лютага ў Смалявічах, дзе Кашэўскі рэальна пражывае ў доме бацькоў, міліцыянты правялі ператрус. Дом увесь перавярнулі, забралі дзесятак кніжак. Знайшлі таксам жменьку пораху і некалькі капсуляў, якія засталіся ад дзеда-паляўнічага, які меў адмысловы дазвол на паляванне.  Пратаколу вобшуку, пры гэтым, не складалі. Бацькоў жа Кашэўскага запалохалі магчымасцю крымінальнага пераследу сына нібыта за падрыхтоўку тэракту ў Мінскім метро, паколькі якраз 26 лютага метро было паралізаванае з-за SMS з пагрозаю пра выбух, а Андрэя звінавацілі ў тым, што нібыта ён падклаў муляж бомбы ў метро. Ён і дагэтуль ня ведае, ці была гэта проста пагроза, ці насамрэч вядзецца нейкае следства.

Ранкам 28 лютага на падворак дома ў Смалявічах ізноў завіталі двое міліцыянтаў. Яны доўга стукалі ў дзверы, аднак Андрэй ім не адчыняў. Праз гадзіну прыехаў з Жодзіна бацька і яны разам ўвайшлі ў дом. Затым тэрмінова выклікалі “хуткую дапамогу” і адвезлі Кашэўскага па месцы рэгістрацыі ў Жодзіна да псіхіятра, які хуценька падпісаў накіраванне на прымусовае лячэнне ў “Навінкі”. Па словах Андрэя, менавіта супрацоўнікі міліцыі ініцыявалі ягонае прымусовае лячэнне.

Патрэбна дадаць, што некалькі гадоў назад Кашэўскі быў узяты на ўлік у псіхіятра, паколькі неаднаразова вывешваў на доме ў Смалявічах бел-чырвона белы сцяг.

Андрэй Кашэўскі з’яўляўся актывістам аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя", быў кандыдатам у дэпутаты мясцовых саветаў, раней займаўся распаўсюдам газэты "Народная воля". Неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у акцыях апазіцыі.

 

Карная псіхіятрыя ўсё часцей і часцей выкарыстоўваецца ў Беларусі для спынення іншадумства.

22 сакавіка 2007 года  ў Менску затрымалі магілёўскую актывістку Крысціну Шацікаву  і адвезьлі ў Магілёў, дзе адбыўся допыт у КДБ. Паводле слоў жанчыны, супрацоўнікі камітэту пераконвалі Крысьціну ня ехаць 25 сакавіка ў Менск, але яна адмовілася. Амаль адразу па выхадзе з будынку да сп. Шацікавай пад’ехала нейкая машына і людзі ў цывільным адвезлі яе псіхіятрычны шпіталь, дзе прывязалі да ложку і некалькі дзён калолі псіхатропнымі прэпаратамі, сярод якіх быў сібазон.

Спробы ўздзеяння на моладзевых актывістаў праз псіхіятраў можна прыгадаць у дачыненні да гомельскага маладафронтаўца Андрэя Цянюту. 26 кастрычніка 2007 года яго накіравалі на псіхіятрычную экспертызу ў Гомелі, але адхіленняў у актывіста не знайшлі. Там жа, у Гомелі, мясцовыя псіхіятры паставілі ўвогуле дзіўны дыягназ студэнту Зьміцеру Жалезнічэнку “рэакцыя апазіцыі”.

Жыхара НясвіжаАляксандра Крутога,супраць якога яшчэ ў траўні 2003 года была ўзбуджаная крымінальная справа за публічную абразу прэзідэнта Лукашэнкі,затрымалі толькі ўвосень 2007 года. Некалькі месяцаў грамадзкі актывіст знаходзіўся ў Жодзінскім СІЗА. Затым у рэспубліканскай псіхіятрычнай больніцы была праведзеная судова-медыцынская экспертыза. Якая ўстанавіла, што А.Круты нібыта хворы на параідальную шызафрэнію

21 жніўня 2013 года віцебскі доктар-псіхіятр Ігар Пастноў, які жорстка крытыкаваў недахопы ў віцебскай сістэме аховы здароўя, сам стаў ахвярай карнай псіхіятрыі: суд Віцебскага раёна накіраваў яго на прымусовае лячэнне ў абласны псіхіятрычны шпіталь.

Даведка з "Навінак"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international