viasna on patreon

Васіля Парфянкова этапавалі ў папраўчую калонію ў Горках

2014 2014-02-13T17:01:18+0300 2014-02-13T17:02:41+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/parfiankou-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Васіль Парфянкоў. Фота: euroradio.fm

Васіль Парфянкоў. Фота: euroradio.fm

Палітвязня Васіля Парфянкова, якога суд Першамайскага раёна Мінска прыгаварыў на год папраўчай калоніі строгага рэжыму, 11 лютага накіравалі ў папраўчую калонію №9 у Горках. Дагэтуль ён утрымліваўся ў следчым ізалятары №7 у Жодзіна.

5 снежня 2013 года былога  палітвязня Васіля Парфянкова асудзілі на год папраўчай калоніі строгага рэжыму за парушэнне патрабаванняў прэвентыўнага нагляду. Ён быў узяты пад варту у залі суда і адпраўлены ў следчы ізалятар. Ад гэтага дня праваабаронцы лічаць яго палітычным зняволеным.

Прэвентыўны нагляд за Васілём Парфянковым быў усталяваны 5 студзеня 2012 года тэрмінам на 1 год. Аднак за парушэнні ўмоваў нагляду суд Першамайскага раёна Менска 29 траўня 2012 года асудзіў яго па артыкуле 421 Крымінальнага кодэксу на 6 месяцаў арышту, які Парфянкоў адбываў у калоніі №6 горада Баранавічы. Пасля вызвалення з калоніі 9 лютага 2013 года, прэвентыўны нагляд быў працягнуты яшчэ на паўгады. 12 ліпеня Парфянкову было ізноў прад’яўленае абвінавачванне па артыкуле 421 Крымінальнага кодэксу. Аднак справа да суда тады не дайшла, паколькі з 21  верасня Васіля Парфянкова накіравалі ў лячэбна-працоўны прафілакторый ў Светлагорску тэрмінам на 1 год для прымусовага лячэння ад алкагалізму.

5 снежня суддзя суду Першамайскага раёна Менска Леанід Ярмоленкаў, разгледзеўшы матэрыялы справы, абвясціў прысуд: 1 год папраўчай калоніі строгага рэжыму, з прымяненнем прымусовых мераў і бяспекі да асобаў, якія пакутуюць на хранічны алкагалізм, адпаведна з арт. 107 Крымінальнага кодэксу.

Васіль Парфянкоў адмовіўся даваць паказанні ў судзе і не прызнаў сябе вінаватым. Ён патлумачыў, што пільная ўвага да яго з боку праваахоўных органаў – не што іншае, як чарговая спроба ізаляваць яго за актыўную грамадзкую дзейнасць.

 

Васілю Парфянкову можна пісаць на адрас: 213410, Магілёўская вобл., г.Горкі, вул. Дабралюбава, 16, ІК-9.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства