viasna on patreon

Аляксандра Грунова ізноў прысудзілі да вышэйшай меры пакарання

2013 2013-12-24T10:23:34+0300 2013-12-24T10:23:34+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/grunou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Груноў. Фота: gp.by

Аляксандр Груноў. Фота: gp.by

Гомельскі абласны суд 24 снежня ў другі раз прысудзіў Аляксандра Грунова да вышэйшай меры пакарання – растрэлу за забойства гомельскай студэнткі. Пра гэта паведаміў каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” Андрэй Палуда.

25-гадовы Аляксандр Груноў апоўначы 20 верасня 2012 года здзейсніў забойства сваёй знаёмай студэнткі Наталлі Емельянчыкавай. На судзе ён патлумачыў, што за некаторы час да сустрэчы яна абразіла яго ў кампаніі знаёмых людзей і не папрасіла прабачэння. Гэта і стала прычынай агрэсіі. У выніку ён нанёс ахвяры 102 нажавыя раненні.

14 чэрвеня рашэннем Гомельскага абласнога суда Аляксандру Грунову прызначаная выключная мера пакарання - расстрэл.  У судзе абвінавачаны віну прызнаў цалкам і папрасіў прабачэння ў маці Наталлі Емельянчыкавай. Абвінавачаны звярнуўся з абскарджваннем у Вярхоўны суд.

Калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда 18 кастрычніка разгледзела касацыйную скаргу асуджанага да смяротнага пакарання Аляксандра Грунова на прысуд Гомельскага абласнога суда. Сёння прысуд адмянілі, справу адправілі на новае судовае разбіральніцтва.

У прыватнасці, адвакат Грунова Сяргей Красноў у Вярхоўным судзе адзначыў, што была парушана прэзумпцыя невінаватасці ў дачыненні да яго падабароннага (арт. 26 Канстытуцыі РБ і п.2 арт.14 МПГПП), парушаны прынцып роўнай абароны і спаборнасці судовага працэсу (арт.22 Канстытуцыі РБ і арт.24 КПК РБ), існавалі супярэчнасці, звязаныя з псіхолага-псіхіятрычнай экспертызай стану здароўя Грунова.

У Аляксандра Грунова застаецца магчымасць абскардзіць прысуд у Вярхоўным судзе Беларусі.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства