Следчы абышоў патрабаванні пракурора ў справе аб смерці затрыманага ў Светлагорскім ІЧУ

2013 2013-12-06T15:40:51+0300 2013-12-06T16:12:24+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sk-emblema.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пракурор Светлагорскага раёна Уладзімір Тарасенка пагаджаецца з довадамі праваабаронцаў "Вясны" пры абскарджанні адмовы ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце смерці Аляксандра Акуліча ў Светлагорскім ІЧУ, але міліцыянты Бачко А.А. і Сцешанкоў Р.В. застаюцца беспакаранымі.

Праваабаронцам сталі вядомыя падрабязнасці, звязаныя з чарговай адменай пастановы аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы супраць супрацоўнікаў міліцыі.

Адзначым, што папярэднюю такую пастанову Светлагорскі раённы аддзел Следчага камітэта выносіў 10 жніўні 2013 г., і маці памерлага Валянціна Акуліч зноў абскардзіла гэтае рашэнне з дапамогай праваабаронцаў.

Пасля гэтай скаргі, адмяняючы названае рашэнне СК, раённы пракурор Уладзімір Тарасенка пагадзіўся з довадамі, выкладзенымі ў скарзе. «Праверка праведзена няпоўна, наяўных матэрыялаў недастаткова для прыняцця законнага і абгрунтаванага рашэння. Указаная пастанова аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы вынесена дачасна і падлягае адмене», - піша пракурор у сваёй пастанове. Пералічваючы неабходныя ў ходзе дадатковай праверкі дзеянні, ён указвае: «апытаць экспертаў Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз з мэтай атрымання тлумачэння дадзенага імі заключэння № 57 ад 21.08.2013» і «ліквідаваць супярэчнасці паміж паказаннямі супрацоўнікаў ІЧУ і запісам у журнале адносна часу прымянення спецыяльных сродкаў і фізічнай сілы, з гэтай мэтай паўторна апытаць супрацоўнікаў Светлагорскага ІЧУ». Менавіта на гэтых патрабаваннях раней настойвала Валянціна Акуліч. 

Але следчы Светлагорскага РАСК, зноў адмаўляючы ва ўзбуджэнні крымінальнай справы (пастановай ад 24 кастрычніка 2013 г.), не ўлічыў гэтых патрабаванняў пракурора. Гэта паслужыла падставай для чарговай скаргі, якую Валянціна Акуліч накіравала раённаму пракурору.

«У пастанове ўказана, што ў ходзе дадатковай праверкі следчым апытаныя супрацоўнікі міліцыі і далучаныя дакументы. Гэта само па сабе сведчыць аб няпоўным выкананні указанняў пракурора, які даў указанне апытаць таксама экспертаў Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.
Высновы аб адсутнасці ў дзеяннях супрацоўнікаў ІЧУ складу злачынства зроблены без аналізу атрыманых звестак: у пастанове не дадзена ацэнкі супярэчнасцям паміж паказаннямі супрацоўнікаў ІЧУ і запісам у журнале адносна часу прымянення спецыяльных сродкаў і фізічнай сілы.
Следчы зноў спаслаўся на дакументы, якія вызначаюць правы супрацоўнікаў АУС пры ўжыванні фізічнай сілы і спецсродкаў без уліку таго, што гэтыя правы супрацоўнікаў АУС не могуць быць апраўданнем збіцця «неадэкватнага» арыштаванага, які не арыентуецца ў абстаноўцы. Дасягнуць адзіна законнай мэты - імабілізаваць хворага - можна было з ужываннем толькі фізічнай сілы, накіраванай на пераадоленне яго супраціву і звязвання», - гаворыцца ў скарзе з патрабаваннем адмяніць пастанову Светлагорскага РАСК ад 24 кастрычніка 2013 г.

Нагадаем, жыхар Светлагорска Аляксандр Акуліч памёр у ізалятары часовага ўтрымання Светлагорскага РАУС у траўні 2012 года. Валянціна Акуліч ўпэўненая, што ў смерці яе сына вінаватыя супрацоўнікі РАУС Бачко А.А. і Сцешанкоў Р.В., якія дзяжурылі ў тую ноч па ІЧУ і, замест аказання своечасовай меддапамогі, збівалі затрыманага, які знаходзіўся ў хваравітым стане.

Чытайце па тэме:

Змаганне з беспакаранасцю светлагорскіх міліцыянтаў працягваецца

Маці памерлага ў Светлагорскім ІЧУ Аляксандра Акуліча настойвае на допыце судмедэкспертаў

Светлагорскі СК не жадае прызнаваць віну супрацоўнікаў міліцыі ў смерці Аляксандра Акуліча

Жыхарка Светлагорска патрабуе пакараць вінаватых у смерці сына супрацоўнікаў міліцыі

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international