viasna on patreon

Змаганне з беспакаранасцю светлагорскіх міліцыянераў працягваецца

2013 2013-11-05T12:20:09+0300 2013-11-05T12:48:45+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/prakuratura-svietlagorsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Скаргі праваабаронцаў “Вясны” прымусілі пракурора Светлагорскага раёна Уладзіміра Тарасенку адмяніць пастанову пра адмову ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў сувязі са смерцю ў ІЧУ Светлагорскага РАУС Аляксандра Акуліча.

Пра гэта ў Праваабарончы цэнтр “Вясна” паведаміла маці памерлага Валянціна Акуліч.

У шматлікіх скаргах у органы пракуратуры і следчага камітэту, у падрыхтоўцы якіх жанчыне дапамагаюць праваабаронцы, увесь час ставіцца пытанне аб прыцягненні супрацоўнікаў Светлагорскага РАУС Бачкова А.А. і Сцешанкова Р.І.  да крымінальнай адказнасці. Такое патрабаванне тлумачыцца тым, што гэтыя супрацоўнікі міліцыі – яны дзяжурылі па ізалятары часовага ўтрымання ў ноч 26 траўня 2012 года, калі там памёр Аляксандр Акуліч – не толькі несвоечасова выклікалі брыгаду “хуткай дапамогі”, але і збівалі затрыманага, які знаходзіўся ў хваравітым стане.     

У адказ на гэтыя скаргі Валянціна Акуліч неаднаразова атрымлівала адно і тое ж: “вынесена пастанова пра адмову ва ўзбуджэнні крымінальнай справы паводле падставаў п. 2 ч.1 арт. 29 КПК РБ”. Гэта пункт – “за адсутнасцю ў дзеяннях складу злачынства”. Пры гэтым супрацоўнікі следства, а ўслед за імі і судова-медыцынская камісія ўвесь час абыходзяць галоўнае пытанне - ці мелася прамая прычынна-выніковая сувязь паміж смерцю яе сына і несвоечасова аказанай медыцынскай дапамогай.

Праваабаронцы разам з маці памерлага, кожны раз абскарджваючы гэтыя пастановы, спрабуюць вярнуць самае важнае пытанне ў поле зроку кампетэнтных органаў.  

Чытайце па тэме:

Жыхарка Светлагорска патрабуе пакараць вінаватых у смерці сына супрацоўнікаў міліцыі

Светлагорскі СК не жадае прызнаваць віну супрацоўнікаў міліцыі ў смерці Аляксандра Акуліча

Маці памерлага ў Светлагорскім ІЧУ Аляксандра Акуліча настойвае на допыце судмедэкспертаў

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства