Асуджаныя спецкамендатуры ў Купліне будуць мець гарачы душ

2013 2013-10-09T14:45:51+0300 2013-10-11T10:38:34+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/seviarynets.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павал Севярынец

Павал Севярынец

Адміністрацыя спецкамендатуры ў Купліне Пружанскага раёна (папраўчай установы адкрытага тыпу) нарэшце прыняла ў дар ад палітзняволенага Паўла Севярынца бойлер. Яго ў самы пачатку знаходжання Севярынца ў спецкамендатуры прывезлі сябры БХД з Кобрына.

Але адміністрацыя адмовілася прыняць, маўляў, шмат дакументацыі патрэбна аформіць. Аднак Севярынец упэўнены, што не ўзялі толькі таму, што ад апазіцыі ў дар нават гарачай вады не трэба.

Па словах Паўла, устаноўка больш як 200-літровага якаснага нарвежскага бойлера вырашыла б даўно праблему адсутнасці гарачай вады ў спецкамендатуры. Колькі ўжо гадоў адсутнасць душавой была галоўнай напругай для куплінскай “хіміі”. З часоў пакінутага савецкага вайсковага гарадка вада халодная і іржавая, якую піць не магчыма. Дай Бог, каб дайшло да ладу. Як жа гэта, каб паўсотні мужыкоў ды й без гарачай вады, - кажа Павел Севярынец.

Надалей Павел Севярынец лічыць, што патрэбна карэнная замена ўсёй структуры адбывання пакарання ў такіх установах. 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international