viasna on patreon

Тамара Чыкунова пра незваротнасць смяротнай кары: «Пасмяротнае апраўданне не вяртае да жыцця нявінна пакаранага...»

2013 2013-10-09T14:13:27+0300 2013-10-11T14:25:55+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/chykunova-2013.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Тамара Чыкунова ля стэнду беларускіх праваабаронцаў на 5-м Сусветным кангрэсе супраць смяротнага пакарання (Мадрыд, 2013)

Тамара Чыкунова ля стэнду беларускіх праваабаронцаў на 5-м Сусветным кангрэсе супраць смяротнага пакарання (Мадрыд, 2013)

З 1-га студзеня 2008 года ва Узбекістане было адменена смяротнае пакаранне. Праваабарончая супольнасць Узбекістана зрабіла свой унёсак у гэтую справу, але, напэўна, больш за ўсіх - Тамара Чыкунова, якая заснавала праваабарончую арганізацыю "Маці супраць смяротнага пакарання і катаванняў", пасля таго, як у Ташкенце расстралялі яе адзінага сына.

Прынцыповая пазіцыя Тамары Чыкуновай у барацьбе за адмену смяротнага пакарання атрымала заслужаную павагу - за сваю праваабарончую дзейнасць у гэтай галіне яна стала лаўрэатам шматлікіх міжнародных прэмій, у тым ліку ўзнагароджана французскім нацыянальным Ордэнам Ганаровага Легіёна.

Тамара Чыкунова гаворыць пра смяротнае пакаранне, якое для яе - не абстрактная праблема, а трагедыя: «Пасля пакарання смерцю майго адзінага сына Дзмітрыя, я два гады не спала ... не магла спаць - ад адчаю і жаху, ад бяссілля ... Мяне ўвесь час мучыла пытанне: чаму такая жорсткасць і за што? Лёс ударыў мяне аб зямлю, разбіў маё жыццё і адабраў будучыню ... Самае страшнае пры выкананні смяротнага пакарання - судовая памылка! Сапраўды, смяротны прысуд, калі ён вынесены памылкова, па агаворы, па злым намеры, сам робіцца страшным злачынствам. Акрамя таго, усе судовыя сістэмы не выключаюць дыскрымінацыі і памылак. Ніводная сістэма ў свеце не здольная гарантаваць справядлівае і беспамылковае рашэнне пра тое, каму варта жыць, а каму - памерці. Любы іншы прысуд можа быць кампенсаваны, зроблены больш мяккім, але не пакаранне смерцю! Пасля пакарання смерцю не можа быць вяртання. Мой сын Дзмітрый быў асуджаны па неправасудным выраку ў лістападзе 1999 года. 10 ліпеня 2000 года ён быў таемна расстраляны ў Ташкенцкай турме. У У сакавіку 2005 года мой сын рэабілітаваны пасмяротна, прызнаны невінаватым, а суд над ім - несправядлівым. Але смяротнае пакаранне незваротнае ... незваротнае не толькі жахам самой кары, незваротнае ў прынцыпе - пасмяротнае апраўданне не вяртае да жыцця нявінна пакаранага...»

На сённяшні дзень Цэнтральная Азія вольная ад смяротнага пакарання.

Туркменістан - смяротнае пакаранне адмененае ў 1996 годзе.

Казахстан - смяротнае пакаранне адмененае 20 ліпеня 2009 года.

Таджыкістан - двухбаковы мараторый на вынясенне і выкананне смяротнага пакарання, дзейнічае з чэрвеня 2004 года.

Кыргызстан - 25 чэрвеня 2007 года падпісаны закон аб адмене смяротнага пакарання.

У гэтым вялікая заслуга Тамары Чыкуновай, якая цяпер жыве ў Італіі, дзе супрацоўнічае з

арганізацыяй «Супольнасць святога Эгідзія » і змагаецца супраць смяротнага пакарання ў тых краінах, дзе яно яшчэ існуе.

У 2010 годзе Тамара Чыкунова была ў Беларусі, яна сустракалася са Святланай Жук - маці расстралянага Андрэя Жука і актывістамі кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі".

Паліна Сцепаненка, адмыслова для кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства