viasna on patreon

Праваабарончы цэнтр “Вясна” віншуе Тамару Чыкунову з узнагародай!

2010 2010-05-12T19:03:55+0300 2013-10-09T14:10:41+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/chikunova.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Тамара Чыкунова, старшыня узбекскай арганізацыі “Маці супраць смяротнага пакарання і катаванняў”

Тамара Чыкунова, старшыня узбекскай арганізацыі “Маці супраць смяротнага пакарання і катаванняў”

Праваабаронца Тамара Чыкунова, старшыня узбекскай арганізацыі “Маці супраць смяротнага пакарання і катаванняў”, узнагароджана Ордэнам Ганаровага Легіёну (Légion d’honneur) за актыўнае змаганне супраць смяротнага пакарання.

Урачыстая цэрымонія адбылася 10 траўня ў Міністэрстве замежных справаў Францыі. Амаль 9 гадоў Тамара Чыкунова змагалася за адмену смяротнага пакарання ва Узбекістане - пасля таго, як у 2000 годзе быў расстраляны яе адзіны сын.

Пасля адмены смяротнага пакарання ва Узбекістане ў 2008 годзе Тамара Чыкунова працягнула сваю правабарончую дзейнасць - за паляпшэнне ўмоваў утрымання і правоў зняволеных, асуджаных на доўгатэрміновае пакаранне. 

 

Даведка:

Ордэн Ганаровага Легіёну (Ordre national de la Légion d'honneur) - вышэйшая ўзнагарода Францыі, надаецца прэзыдэнтам рэспублікі за вайсковыя і цывільныя заслугі. Заснаваны Напалеонам Банапартам 19 траўня 1802.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства