Васіль Парфянкоў знаходзіцца ў светлагорскім ЛПП

2013 2013-09-23T11:52:22+0300 2013-09-24T12:39:04+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/parfiankou-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Васіль Парфянкоў. Фота: euroradio.fm

Васіль Парфянкоў. Фота: euroradio.fm

Васіль Парфянкоў знаходзіцца ў лячэбна-працоўным прафілакторыі №1 г. Светлагорска, куды быў пераведзены з ЦІП ГУУС Мінгарвыканкама 21 верасня.

Пра гэта ПЦ “Вясна” стала вядома з афіцыйнай інфармацыі сістэмы ЛПП.

Як высветлілі праваабаронцы, рашэнне аб накіраванні Васіля Парфянкова ў ЛПП была прынятая судом Першамайскага раёна Мінска яшчэ 4 верасня без яго прысутнасці. Тым самым суд парушыў частку 4 артыкула 393-9 ГПК РБ, дзе прапісана: “Заява аб накіраванні грамадзяніна ў лячэбна-працоўны прафілакторый разглядаецца цягам дзесяці дзён з дня яе паступлення ў суд з абавязковым удзелам прадстаўніка органа ўнутраных справаў, пракурора, грамадзяніна, заява аб накіраванні якога ў лячэбна-працоўны прафілакторый разглядаецца судом”.  А частка 6 гэтага артыкула патрабуе: “У выпадку ўхілення грамадзяніна, заява аб накіраванні якога ў лячэбна-працоўны прафілакторый разглядаецца судом, ад яўкі ў суд ён можа быць падвергнуты прыводу”.

Праваабаронцам не вядома, ці было рашэнне суда выдадзена на рукі Васілю Парфянкову. Але тэрміны, у якія ён мог абскардзіць у касацыйным парадку гэтае рашэнне, ужо прайшлі.

Варта нагадаць, што саму практыку прымусовай ізаляцыі грамадзянаў у ЛПП па-за межамі крымінальнага пераследу праваабаронцы разглядаюць як парушэнне правоў чалавека.    

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international