viasna on patreon

Праваабаронцы высвятляюць лёс Васіля Парфянкова

2013 2013-09-20T15:59:19+0300 2013-09-20T16:05:18+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/parfiankou-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Васіль Парфянкоў. Фота: euroradio.fm

Васіль Парфянкоў. Фота: euroradio.fm

Па інфармацыі ПЦ “Вясна” на другую палову дня 20 верасня, месца знаходжання Васіля Парфянкова застаецца невядомым.

Сёння ў першай палове дня з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна, дзе былыя палітвязні Васіль Парфянкоў і Уладзімір Яроменак адбывалі адміністратыўны арышт за парушэнне ўмоваў прэвентыўнага нагляду, Парфянкова забраў яго ўчастковы міліцыянер. Пра гэта даведалася юрыст “Вясны” Наста Лойка, калі патэлефанавала ў ЦІП.  

Аднак даведацца, куды ўчастковы даставіў Васіля Парфянкова, пакуль не ўдалося.

Пасля 15-й гадзіны Наста Лойка наведалася ў суд Першамайскага раёна Мінска. Па словах праваабаронцы, у судзе на стэндах няма ніякай інфармацыі аб тым, што сёння там мусіла разглядацца справа аб накіраванні Васіля Парфянкова ў лячэбна-працоўны прафілакторый (ці ЛТП).

Нагадаем, 20 верасня на некаторых інтэрнэт-сайтах з’явілася інфармацыя пра тое, што Васіля Парфянкова накіравалі ў ЛТП.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства