Камітэт ААН прызнаў парушэнне правоў наваполацкіх актывістаў

2013 2013-05-27T16:29:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/united_nations1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Камітэт па правах чалавека ААН прызнаў парушэнне правоў наваполацкіх актывістаў Антона Ясіновіча і Валера Шаўчэнкі.

У 2007 г. наваполацкі суд пакараў  Валера Шаўчэнку штрафам памерам у 35 базавых велічынь і Антона Ясіновіча -  штрафам  памерам у 25 базавых велічынь за нібыта парушэнне  заканадаўства аб выбарах, рэфэрэндуме, аб адклiканнi дэпутата і аб рэалізацыі права заканадаўчай ініцыятывы грамадзян.

Актывісты ладзілі ў Наваполацку  шэраг пікетаў, выказваючы пратэст супраць адмены льготаў і інфармуючы грамадзян аб наступствах прыняцця адпаведнага закону. Падчас акцый  яны звярталіся да мясцовых жыхароў, каб тыя далі  ацэнку дзеянням  мясцовых дэпутатаў парламенту: у прыватнасці, ахвотным было прапанавана падпісацца  пад зваротам аб адкліканні дэпутатаў, "якія прагаласавалі за антынародны закон". Было сабрана тры тысячы подпісаў, і гэты зварот актывісты накіравалі ў прэзідэнцкую адміністрацыю і ў мясцовыя органы ўлады.

Супраць актывістаў была ініцыявана адміністрацыйная справа, нібыта яны не выканалі працэдуры, неабходныя для адклікання дэпутатаў – парушылі  артыкулу 9.10 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях.  Наваполацкі гарадскі суд прызнаў іх вінаватымі, Віцебскі абласны і Вярхоўны суд, у якія накіроўваліся скаргі на рашэнне суду першай інстанцыі, пакінулі гэтае рашэнне ў сіле.

Пасля гэтага спадары Шаўчэнка і Ясіновіч звярнуліся  ў КПЧ ААН. У атрыманым ад экспертаў камітэту адказе гаворыцца, што беларускія суды пакаралі Шаўчэнку і Ясіновіча, парушыўшы ч.2 арт.19  міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах. Згодна з гэтым дакументам, кожны чалавек мае права на свабоду выказвання; гэтае права ўключае свабоду шукаць, атрымліваць і распаўсюджваць усялякага кшталту інфармацыю ці ідэі.

Беларусь, ратыфікаваўшы гэты  пакт, узяла на сябе адказнасць за выкананне яго палажэнняў. Таму цяпер  актывістам мусілі б выплаціць кампенсацыю за  прысуджаныя штрафы. Але невядома, ці будзе гэта зроблена, бо і ўлады, і суды стала ігнаруюць высновы і рашэнні Камітэту па правах чалавека.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international