viasna on patreon

Віцебская актывістка звярнулася ў суд з патрабаваннем выканаць рашэнне Камітэту па правах чалавека ААН

2013 2013-04-26T12:09:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/antanina-pivanos.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віцебская актывістка  Антаніна Піванос

Віцебская актывістка Антаніна Піванос

У судзе Чыгуначнага раёну Віцебску адбылося папярэдняе судовае паседжанне па грамадзянскім пазове Антаніны Піванос супраць Галоўнага ўпраўлення Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці.

Актывістка патрабуе, каб у адпаведнасці з рашэннем КПЧ ААН, ёй выплацілі грашовую кампенсацыю за маёмасць, якую канфіскавалі ў яе 25 сакавіка 2008 г., а таксама вярнулі суму штрафу, якім яе пакаралі незаконна.

Нагадаем, Антаніна Піванос хацела ўручыць падарунак віцебскаму апазыцыянеру Барысу Хамайду на 90-я ўгодкі абвяшчэння незалежнасці БНР  – габелен з уласнаручна вышытымі ёю словамі малітвы «Ойча наш». Аднак здзейсьніць задуманае не далі супрацоўнікі праваахоўных ворганаў: габелен адабралі, а на актывістку склалі пратакол аб парушэнні парадку і правядзення масавага мерапрыемства.

Пазней у судзе яе пакаралі штрафам. Актывістка звярнулася ў Камітэт па правах чалавека ААН, які прызнаў, што былі парушаныя грамадзянскія і палітычныя правы актывісткі, і абавязаў беларускія ўлады аднавіць справядлівасць. Аднак улады праігнаравалі рашэнне.

Сёння супрацоўнікі Галоўнага ўпраўлення Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці, якое з'яўляецца адказчыкам па справе, у суд не з'явіліся. Антаніна Піванос заявіла хадайніцтва аб удзеле ў працэсе абаронцы. Хадайніцтва было задаволенае, актывістцы далі час на пошукі адваката. Судовы працэс працягнецца 30 красавіка.

"Віцебская вясна"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства