У Магілёве КДБ зацікавілася блогерам

2013 2013-05-22T15:50:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kdb-loga.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Учора, 21 траўня, невядомы патэлефанаваў на мабільны тэлефон Зміцера Ярмоленкі, прадставіўся супрацоўнікам КДБ і прапанаваў сустрэцца дзеля таго, каб паразмаўляць у нефармальнай абстаноўцы.

Хлопец ад сустрэчы адмовіўся, паведаміўшы, што яна адбудзецца толькі ў тым выпадку,калі ён атрымае на рукі афіцыйную позву.

Супрацоўнік КДБ сказаў, што ў гэтым няма такой вострай неабходнасці, і ён можа прыехаць да размовы на працу ў Гарсвет, дзе працуе Зміцер, аднак сёння ён так і не з’явіўся.

Магілёўскі блогер паведамляе, што дзяржаўныя структуры зацікавілі ягоныя артыкулы пра валанцёрку з Нямеччыны, Марлену Хельш, якая ад верасня мінулага года да сярэдзіны траўня гэтага года працавала ў   Магілёўскім фондзе “Блакітныя берагі” з дзецьмі дашкольнага ўзросту і людзьмі з абмежаваннямі.

 Сама Марлена ўжо пакінула Беларусь, аднак інтарэс да яе асобы і публікацый на магілёўскім сайце “Свабодны фармат” (http://formats.by) у рубрыцы “Дзённік валанцёра” толькі ўзрос.

Варта адзначыць, што супрацоўнікі КДБ таксама тэлефанавалі ў  Магілёўскі фонд “Блакітныя берагі” і пыталіся ў яе кіраўнічкі Святланы Пагірскай, ці ведае яна пра тое, што валанцёрка з Нямеччыны друкуе свае нататкі на сайце “Свабодны фармат”.

https://mail.google.com/mail/u/0/images/cleardot.gif

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international